Вырашэнню праблемных пытанняў надаецца належная ўвага

Вырашэнню праблемных пытанняў   надаецца належная ўвага

gkgk

На мінулым тыдні ў нашым раёне “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян правёў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі.
У ходзе прыёму і “прамой тэлефоннай лініі” паступіла па два звароты.

Першай патэлефанавала жыхарка а/г Стайкі Галіна Шаўцова. Яна пацікавілася, хто і за якія сродкі павінен зрабіць замену электраправодкі ў яе домаўладанні. Тлумачэнні па гэтым пытанні даў начальнік раёна электрасетак філіяла Бабруйскія электрычныя сеткі РУП “Магілёўэнерга” Рыгор Алдашкін. Па яго словах, крыху раней грамадзянка звярталася ў РЭС з заяўкай на адсутнасць электрычнасці ў яе доме. Брыгада электраманцёраў выязджала на месца, няспраўнасць была ўхілена. Тады спецыялісты звярнулі ўвагу гаспадыні на тое, што электрапровад, які праведзены ў доме, з-за доўгага тэрміну выкарыстання прыйшоў у нягоднасць і патрабуе замены. Адказваючы на пытанне патэлефанаваўшай жанчыны, Рыгор Алдашкін звярнуў увагу на тое, што іх служба адказвае толькі за знешнія электрычныя сеткі: ад слупа да ўводу ў будынак, усе астатнія работы праводзяцца за кошт сродкаў уласніка домаўладання. Паслугі па замене электраправодкі ўнутры памяшкання на платнай аснове аказвае УКП “Жылкамгас”.
Другі тэлефонны званок быў ад жыхара в.Падсёлы Мікалая Патапава, які задаў Алегу Садоўскаму некалькі пытанняў. Першае тычылася асвятлення аўтобуснага прыпынку ў гэтай вёсцы. Справа ў тым, што асвятленне тут наладжана, але рэжым яго работы не адрэгуляваны. Заяўніка запэўнілі, што пытанне будзе вырашана ў хуткім часе. У тэлефонным звароце грамадзяніна прагучала таксама занепакоенасць наконт добраўпарадкавання мясцовых могілак, а канкрэтна — афарбоўкі плота. Вырашэнне гэтага пытання Стайкаўскім сельвыканкамам узята на контроль.
Не інакш, як прыкладам безгаспадарчасці назваў Мікалай Патапаў тое, што пасля правядзення рамонтных работ водаправода па вуліцы, траншэю так і не засыпалі. Пацікавіўся заяўнік і лёсам безгаспадарных дамоў у іх вёсцы.
Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вольга Дзякава растлумачыла, што работа ў гэтым накірунку не прыпыняецца. Па раёне ўжо знесена больш за 90 такіх дамоў. Працэс гэты складаны, ён патрабуе шмат часу для вырашэння.
Першы зварот падчас прыёму грамадзян быў калектыўным. Жыхары дома №7 па вул.Гагарына г.Кіраўска звярнуліся да старшыні КДК вобласці Алега Садоўскага з просьбай дапамагчы ім у вырашэнні пытання капітальнага рамонту іх 8-кватэрнага дома. Справа ў тым, што да адказных асоб розных службаў з такой просьбай яны звяртаюцца, пачынаючы з 2002 года. Увесь гэты час грамадзяне чакалі, што вырашэнне пытання зрушыцца з мёртвай кропкі, аднак па розных прычынах капітальны рамонт так і не быў праведзены. Калі ўсё ж УКП “Жылкамгас” вырашыў узяцца за рамонт дома, “Інстытутам “Белжылпраект” было выдадзена заключэнне аб эканамічнай немэтазгоднасці правядзення капітальнага рамонту вышэйназванага дома (з-за высокай ступені зносу). У выніку людзям прапанавалі будаваць камерцыйнае жыллё. Тым больш, усе жыхары дома маюць права на кампенсацыйныя выплаты за ўласнае жыллё. Аднак, звярнуўшыеся на прыём з такім вырашэннем пытання не згодныя, яны спадзяюцца, што ў іх доме ўсё ж такі зробяць капітальны рамонт.
Алег Садоўскі запэўніў заяўнікаў, што спецыялістамі Камітэта будзе дасканала праверана ўся пісьмовая дакументацыя, якая тычыцца іх дома, і прапанаваў грамадзянам напісаць пісьмовую заяву ў КДК.
Наступны наведвальнік — кіраўчанін Уладзімір Камінскі — звярнуўся па пытанні няправільна пракладзенай да яго дома каналізацыйнай сеткі. Справа ў тым, што, стварыўшы кааператыў, ён з суседзямі для пракладкі каналізацыі нанялі ў якасці падрадчыка ПУП “Стралецбуд”. Па словах Камінскага, падрадчык работу выканаў, аднак з-за парушэнняў тэхналогіі пры правядзенні работ каналізацыйныя сеткі, што падключаны да яго дома, не працуюць. Кіраўчанін спрабаваў вырашыць гэтае пытанне з дырэктарам падраднай арганізацыі, той прапанаваў вярнуць яму грошы, з чым заяўнік катэгарычна не згодны. У выніку, як адзначыў Камінскі, без яго ведама ён быў выключаны з кааператыва. Старшыня КДК вобласці прапанаваў грамадзяніну напісаць да іх пісьмовы зварот, пасля якога будзе праведзена адпаведная праверка. Акрамя таго, заяўніку прапанавалі звярнуцца ў суд, у кампетэнцыі якога знаходзіцца вырашэнне такіх спрэчных пытанняў.
Падводзячы вынікі “прамой тэлефоннай лініі” і прыёма грамадзян, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі даў станоўчую адзнаку рабоце са зваротамі грамадзян, якая праводзіцца ў нашым раёне: многія планавыя ці нечакана ўзнікшыя пытанні і праблемы вырашаюцца на месцы, без дадатковых зваротаў грамадзян у вышэйстаячыя інстанцыі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Медицина

Подъяловский Артём. Диагноз: миопатия Дюшенна

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024