Темы

Выхаванцы Кіраўскай ДЮСШ — сярэбраныя прызёры рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў

Выхаванцы Кіраўскай ДЮСШ — сярэбраныя прызёры рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў

Вело ДЮСШУ Магілёве прайшла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў. У спаборніцтвах па веласіпедным спорце зноў дастойна выступілі выхаванцы нашай ДЮСШ. Дзявочую каманду Магілёўскай вобласці прадстаўлялі 6 чалавек, пяцёра з іх — спартсменкі Кіраўскай спартшколы. Яшчэ адзін наш веласіпедыст уваходзіў у састаў зборнай юнакоў.
У першы дзень спаборніцтваў праходзілі гонкі з раздзельным стартам. Усе нашы веласіпедысты здолелі трапіць у так званую заліковую зону — першыя 15 месцаў, за якія налічваліся балы. Лепшы вынік сярод кіраўчанак — 4 месца — паказала Ганна Васількова.
На другі дзень праходзілі камандныя гонкі. “Чацвёрка” зборнай Магілёўшчыны цалкам складалася з кіраўчанак. Заезд завяршыўся не зусім удала — шосты рэзультат. У групавой гонцы трэцяга дня ўся кіраўская “пяцёрка” зноў папоўніла скарбонку заліковымі ачкамі, а Ганна Васількова фінішавала трэцяй. Яшчэ больш удалым выдаўся чацвёрты дзень. У гонцы-крытэрыўме ўсе нашы дзяўчаты набралі балы, а Ганна Васількова стала чэмпіёнкай!
Па выніках спартакіяды каманда Прыдняпроўскага краю заняла 2 месца, уступіўшы па колькасці набраных балаў толькі камандзе сталіцы Беларусі.
На здымку: сярэбраныя прызёры рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў 2017 года Ганна Васількова, Вікторыя Рудакова, Марыя Зайцава, Ангеліна Шчарбакова.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем