Выхоўваючы грамадзянскасць і патрыятызм
У мінулую суботу ў гімназіі горада прайшло мерапрыемства, на якім былі падведзены вынікі работы за 2016 год сярод працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі раёна па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, рэстаўрацыі і добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання воінаў Вялікай Айчыннай вайны.
На мерапрыемства былі запрошаны старшыні раённых і пярвічных прафсаюзных арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна, члены раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. Удзел у ім таксама прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук, ганаровыя госці — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў і Галіна Ва-сільеўна Каранкевіч.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася арганізатар мерапрыемства, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Алена Глекава.
Яна адзначыла, што ў такім фармаце сустрэча лідараў і членаў прафсаюзных структур праходзіць упершыню. Дадзенае мерапрыемства наладжана па даручэнні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ў сувязі з атрыманнем ФПБ высокай дзяржаўнай узнагароды — прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Уручана яна за шэраг праектаў Федэрацыі, накіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадзян, у тым ліку дзяцей, навучэнцкай і працоўнай моладзі, эканамічна актыўнага насельніцтва. Адным з самых маштабных праектаў стала рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”.
На здымку: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў і Галіна Васільеўна Каранкевіч са школьнікамі — удзельнікамі мерапрыемства.