Темы

Выязны збор другаснай сыравіны

Выязны збор другаснай сыравіны

sborysyr

Збор і перапрацоўка другаснай сыравіны — актуальнае пытанне. Многія разумеюць, што нельга «выкідваць» на звалку адходы, якія могуць ператварыцца ў даходы. З іншага боку, зоны адпачынку, лясы і берагі рэчак не будуць ператварацца ў сметнікі. А макулатура, металалом, поліэтылен, пластык, шклабой змогуць атрымаць новае жыццё ў выглядзе ўпаковачных, абгортачных, тарных і іншых матэрыялаў.
Варыянт, якім абавязкова скарыстаюцца людзі беражлівыя, з пачуццём адказнасці за навакольнае асяроддзе, за будучае пакаленне — здаць другасную сыравіну на нарыхтоўчыя пункты.
Прыём другаснай сыравіны ў нашым раёне ажыццяўляюць: УКП “Жымкамгас” і райспажыўтаварыства. Прыёмна-нарыхтоўчыя пункты працуюць у горадзе, на вёсцы гэтыя функцыі выконваюць мясцовыя магазіны. А нядаўна райспажыўтаварыствам з гэтай мэтай і ўвогуле арганізаваны, як гаворыцца, “выезд на дом”. Кожны тыдзень спецыяльна абсталяваны аўтамабіль накіроўваецца ў вызначаны сельсавет, аб’язджаючы ўсе яго вялікія і малыя вёскі. Інфармуюць грамадзян аб зборы другаснай сыравіны работнікі сельвыканкамаў. “Першымі ластаўкамі” ў асваенні такой формы работы сталі Паўлавіцкі і Дабаснянскі сельсаветы. На іх тэрыторыі было сабрана больш за 1200 кг шклабою, макулатуры, поліэтылену і іншых адходаў. Па водгуках вяскоўцаў, такая арганізацыя работы па збору другаснай сыравіны іх задавальняе, разлік за здадзеную сыравіну ажыццяўляецца на месцы, а ў выпадку неабходнасці (калі шмат назбіралі), забраць могуць прама з дому.
Кіраўніцтва райспажыўтаварыства запэўніла, што калі вяскоўцы будуць праяўляць актыўнасць і назбіраюць значную колькасць карысных адходаў, то спецыялізаваны аўтамабіль можна забраць іх і ў па-за планавы дзень. Пакуль жа ён будзе выязджаць у кожны сельсавет раёна адзін раз на тыдзень.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость