Темы

Вызначаны пераможцы раённага спаборніцтва

Вызначаны  пераможцы раённага спаборніцтва

omaroman1

У сённяшнім нумары раённай газеты (на 3-4-й старонках) надрукавана рашэнне райвыканкама №26-3 ад 6 лістапада 2015 г. “Аб выніках раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне веснавых-палявых работ, сяўбы азімых культур і ўздыму зябліва ў 2015 годзе”.
Пераможцы будуць ушанаваны на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК 13 лістапада.

У ліку перадавых трактарыстаў-машыністаў — Раман Канавалаў з КСУП “Жылічы”. Ён старанна працуе на ўсіх участках падчас палявых работ, якія яму давярае кіраўніцтва сельгасарганізацыі. Дзякуючы добрасумленным і адказным адносінам да справы Раман Пятровіч карыстаецца заслужанай павагай сярод калег па цэху.
Выдатных вынікаў дабіўся сёлета Раман Канавалаў на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур: на трактары “Атлес-946” з пасяўным агрэгатам “РАБЭ” выпрацаваў 1848 умоўных эталонных гектараў. Гэта дало магчымасць стаць пераможцам у раённым спаборніцтве сярод трактарыстаў- машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне сяўбы збожжавых і зернебабовых культур.

 

 

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость