Темы

Халады не заспелі знянацку!

Халады не заспелі знянацку!

drovy

У апошні час на тэрыторыі нашай краіны назіраецца паніжэнне тэмпературы паветра. Праведзеная папярэдне грунтоўная  падрыхтоўка кацельнай  гаспадаркі і цепласетак раёна дазволіла ў цэлым рытмічна ўступіць  у ацяпляльны сезон. Цяпло, у першую чаргу,  было пададзена ва ўстановы сацыяльнай сферы, потым  —  у адміністрацыйныя і жылыя  памяшканні, якія ацяпляюцца ад кацельняў.

Трэба адзначыць, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы ацяпляльных аб’ектаў, зарэгістраваных у раённай энергаінспекцыі філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга”, былі выкананы ў вызначаны тэрмін.
Дбайныя гаспадары прыватных домаўладанняў таксама загадзя паклапаціліся аб забеспячэнні палівам на прадстаячы зімовы перыяд. Так, за 10 месяцаў бягучага года праз райпаліўзбыт 388 жыхарам раёна адпушчана 1165 тон торфабрыкету і 1410 м2 дроў. У тым ліку — 69 грамадзянам ільготнай катэгорыі.
Акрамя гэтага, кожны жадаючы мае магчымасць самастойна нарыхтоўваць дровы непасрэдна праз лясніцвы Бабруйскага і Быхаўскага лясгасаў па білетах, выдадзеных райпаліўзбытам.

У нашым раёне, згодна дадзеных інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кіраўскаму раёну, 6 індывідуальных прадпрымальнікаў аказваюць паслугі па нарыхтоўцы і дастаўцы рэзаных і колатых дроў усім жадаючым грамадзянам. Адным словам, заплаціў грошы — табе прама да двара прывязуць паліва. Застаецца толькі яго своечасова прыпарадчыць, каб не перашкодзіў дождж або снег.
Многія гаспадары з гэтай справай спраўляюцца самастойна, а некаторым (часцей за ўсё — інвалідам і састарэлым) дапамагаюць школьнікі, навучэнцы ліцэя №15, Жыліцкага сельгаскаледжа. Вельмі прыемна, што падрастаючае пакаленне не пакідае без увагі пажылых: родных і блізкіх, суседзяў, знаёмых і незнаёмых ім людзей.
Напрыклад, самастойна выказалі жаданне навучэнцы ліцэя №15 дапамагчы скласці дровы кіраўчанцы Г.К.Каранкевіч, якая пражывае непадалёку ад навучальнай установы.
Вучні СШ №1, гімназіі, Баравіцкай, Чыгірынскай, Паўлавіцкай сярэдніх школ таксама аказваюць дапамогу падшэфным састарэлым грамадзянам: пераносяць і складаюць дровы, наводзяць парадак на агародах, прыдамавых тэрыторыях, у дварах і дамах, носяць ваду, ходзяць у магазін за прадуктамі і ў аптэку за медыкаментамі.
Не сакрэт, што зіма не прымусіць доўга чакаць, і менавіта яна паставіць ацэнку ўсім: камунальнікам, іншым адпаведным службам, гаспадарам прыватных домаўладанняў — па ўзроўні падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду. Няхай жа ён пройдзе належным чынам і нікому не прынясе засмучэнняў!
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 27 по 31 мая в Кировске проводится «Дом без пожара»

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Кировчане посетили Кличевский краеведческий музей и мемориальный комплекс партизанской славы «Усакино»

28 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем