Темы

Хімік-тэхнолаг з Украіны знайшла сваю другую радзіму ў Чыгірынцы. Цяпер яна – лепшы работнік заатэхнічнай службы на Кіраўшчыне

Хімік-тэхнолаг з Украіны знайшла сваю другую радзіму ў Чыгірынцы. Цяпер яна – лепшы работнік заатэхнічнай службы на Кіраўшчыне

Сярод работнікаў вядучых прафесій арганізацый раёна званне “Лепшы па прафесіі” ў намінацыі “Лепшы работнік заатэхнічнай службы” прысвоена заатэхніку СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ганне Каліноўскай.
Свой прафесійны шлях у сельгасфіліяле яна пачала з 2014 года, калі прыехала ў Чыгірынку на пастаяннае месца жыхарства з украінскай Горлаўкі. Маладая жанчына – дагэтуль гарадская жыхарка з адукацыяй хіміка-тэхнолага – пачала асвойваць працу ў сельскагаспадарчай галіне, як гаворыцца, “з нуля”. Спачатку ўладкавалася ў паляводчую брыгаду. Затым пэўны час была аператарам ПЭВМ у адміністрацыйным будынку прадпрыемства. Аднак, як прызналася Ганна Вадзімаўна, ёй не хацелася сядзець на адным месцы, у кабінеце, працуючы з паперамі. Было моцнае жаданне асвойваць галіну жывёлагадоўлі, якая з’яўляецца прыярытэтнай у сельгасфіліяле. З гэтай мэтай, заручыўшыся падтрымкай кіраўніцтва, пачала працаваць брыгадзірам на МТФ “Колбава”. У 2019 годзе стала студэнткай факультэта біятэхналогіі і аквакультуры БСГА, дзе вучыцца па спецыяльнасці “заатэхнія”, і адначасова была назначана на пасаду заатэхніка СГФ “Чыгірынка”.
Зараз выкананне яе працоўных абавязкаў грунтуецца на чатырох асноўных накірунках узаемадзеяння з жывёлай: селекцыйная работа, кармленне – забеспячэнне паўнавартаснага рацыёну з утрыманнем неабходных мікраэлементаў і вітамінаў, утрыманне, эксплуатацыя – правільнае выкарыстанне наяўнага пагалоўя для атрымання ад яго максімальнай карысці.

Ганна Каліноўская расказала: “Заатэхнік заўсёды працуе ў камандзе. У ходзе сваёй дзейнасці я пастаянна ўзаемадзейнічаю з загадчыкамі ферм, ветэрынарамі, механізатарамі па кармленні і іншымі спецыялістамі. У нашым сельгасфіліяле згуртаваны калектыў жывёлаводаў, у якім у непрадбачнай сітуацыі кожны можа падставіць плячо. Мне, як пачынаючаму спецыялісту, дапамогу і падтрымку аказвае кіраўніцтва сельгасфіліяла, а таксама раённыя спецыялісты галіны жывёлагадоўлі – намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні І.Л.Грышчанка, начальнік філіяла РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Г.Л.Шкрабава, безумоўна, брыга­дзіры, загадчыкі нашых ферм”.
За працоўны дзень заатэхнік Каліноўская паспявае пабываць, прасачыць за вытворчымі працэсамі на кожнай ферме, а іх у сельгасфіліяле пяць. Разважаючы над сваёй прафесіяй, у якой за невялікі тэрмін яна дасягнула значных вынікаў, Ганна Вадзімаўна адзначае, што падыходзіць яна людзям, якія любяць жывёлу і гатовы шмат часу аддаваць рабоце з ёй, а таксама працавітым і ўважлівым, валодаючым аналітычным складам розуму і здольнасцю хутка пераключацца паміж рознымі відамі дзейнасці.
Паміж вытворчымі працэсамі і назапашваннем багажу тэарэтычных і практычных ведаў у галіне жывёлагадоўлі Ганна Каліноўская знаходзіць час і сілы для стварэння гармоніі ў сваёй маладой сям’і: летась яна выйшла замуж за ўраджэнца Хвайніцы Віктара, які таксама заняты ў жывёлагадоўлі – шчыруе на кормараздатчыку на МТФ “Чыгірынка”.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость