Хлебная ніва прываблівае коласам… Жніво ў КСУП “Ніва-Барсукі”

Хлебная ніва прываблівае коласам… Жніво ў КСУП “Ніва-Барсукі”

Уборачная – найбольш важная сельскагаспадарчая кампанія ў краіне. Падчас жніва падсумоўваецца вынік цяжкай працы аграрыяў на зямлі за цэлы год. Нездарма нашы продкі казалі: “Ёсць хлеб – будзе і жыццё!”. Разумеючы важнасць жніва, адчуць яго подых можна толькі непасрэдна пабываўшы на палетках.

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Кісялёў віншуе з намалотам у тысячу тон экіпаж камбайнераў Аляксандра Петранкова і Юрыя Сямёнава.

Гул магутных камбайнаў. Напоўненыя залацістым бліскучым на сонцы збожжам грузавікі, якія шпарка бегаюць па полі. Налітыя каласы калыхаюцца пад блакітным небам. Такую цудоўную карціну карэспандэнты “раёнкі” назіралі на днях, знаходзячыся ў камандзіроўцы на палетках КСУП “Ніва-Барсукі”. Гэта адно з вядучых сельгаспрадпрыемстваў Кіраўскага раёна. Сёлета пад збожжавыя тут адведзена 2020 гектараў. Як паведаміў намеснік дырэктара Аляксей Ланкуць, ніваўскія хлебаробы ўжо ўбралі больш за 60% плошчаў.

Задзейнічана 8 збожжаўборачных экіпажаў. Сярод іх ёсць і свае лідары. Услед за першым тысячнікам – экіпажам Аляксандра Петранкова і Юрыя Сямёнава – тысячны рубеж па намалотах перакрочылі маладыя камбайнеры – стрыечныя браты Андрэй Свірко і Аляксей Бяляўскі.

Маладзёжны збожжаўборачны экіпаж
Андрэя Свірко (злева) і Аляксея Бяляўскага.

Абодва хлопцы – не навічкі ў сельскагаспадарчай справе. Для Андрэя гэтае жніво сёмае. Асвоіў нялёгкую працу хлебароба сам і падцягнуў брата. Аляксей адзначыў: “Разам з братам мы працуем на камбайне пяты сезон. Цікава шчыраваць у тандэме. Дзе Андрэй мне падкажа, дзе я яму. У гэтым сезоне нам далі новы камбайн вытворчасці ААТ “Гомсельмаш”. Машына не ламаецца, убіраем ураджай без страт, у кабіне камфортна. Пры такіх умовах шчыраваць весялей!”.
Для Андрэя Свірко жніво – самая любімая пара. Ён сімвалічна параўновае яе з боем за ўраджай: “Якія б сюрпрызы не падносіла надвор’е, а ўбраць хлеб з палеткаў трэба своечасова і без страт. Хлеб патрэбны ўсім! У нас у гаспадарцы кожны з удзельнікаў жніва матываваны на якасную добрасумленную працу”.

Сёлета ў сельгасарганізацыі на ўборачнай задзейнічаны яшчэ адзін новы камбайн айчыннай вытворчасці, за штурвалам якога – малады механізатар Яўген Манько з памочнікам Дзмітрыем Свірко.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

На верхнім фота: хлебаробы КСУП “Ніва-Барсукі” – экіпаж у саставе старшага камбайнера Аляксандра Петранкова (злева) і камбайнера Юрыя Сямёнава – першымі ў сельгасарганізацыі намалацілі больш тысячы тон збожжа.
Працуюць механізатары на камбайне “Лексіён-580”. У ніваўскай гаспадарцы гэтая машына 17-ы год, і ўвесь час за яе штурвалам – Аляксандр Петранкоў. Да таго ж 17-ы раз ён першым у арганізацыі становіцца перадавіком жніва. Другую ўборачную запар Аляксандр Сяргеевіч шчыруе ў пары з Юрыем Сямёнавым, для якога бягучае жніво шостае па ліку.
Сплаў вопыту Аляксандра Петранкова – 42 гады ў хлебаробскай справе, за якую ён адзначаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”, энергічнасці і натхнёнасці Юрыя Сямёнава даюць свае плады.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024