Темы

Хто старанна працуе — таму з ураджаем шанцуе!

Хто старанна працуе — таму з ураджаем шанцуе!

hrapenkov

На календары канец ліпеня — асабліва напружаны час для вяскоўцаў. Сярод мноства клопатаў галоўны зараз — пра хлеб. Жніво на Кіраўшчыне ў самым разгары. Вядома ж, у ход уборачных работ уносяць пэўныя карэктывы дажджы. Цяпер, калі надвор’е палепшылася, найпершая задача — максімальна выкарыстаць кожную пагодную хвіліну, каб убраць збожжа ў аптымальныя тэрміны і без страт.

Па дадзеных райсельгасхарчу, на раніцу ўчарашняга дня ў цэлым па раёне збожжавыя і зернебабовыя былі ўбраныя на плошчы 2614 гектараў, намалочана 12270 тон збожжа. Лідарамі ўборачнай кампаніі з’яўляюцца СВК “Бераснёўскі”, дзе ўбрана 27% ад агульнай плошчы, СГФ “Чыгірынка” — 24% і СВК “Ніва — 22%.
Удала стартавалі на сёлетнім жніве камбайнеры і вадзіцелі СВК “Калгас “Ніва”. Дзень за днём, плённа шчыруючы на хлебных палетках, яны ўсё больш умацоўваюць свае лідзіруючыя пазіцыі. Першыя зжатыя гектары засведчылі, што нездарма папрацавалі механізатары — ураджайнасць радуе ніваўцаў.
Да таго, як выйсці на хлебныя палеткі, у гаспадарцы завяршылі ўборку рапсу. Валавы збор масланасення склаў 1056 тон, ураджайнасць — больш за 25 цэнтнераў з гектара, дзяржаве рэалізавана 500 тон.
Са збожжавых каласавых хутчэй за іншыя культуры паспела трыцікале. Яго плошча ў бягучым годзе складае 562 га, ураджайнасць — каля 50 ц/га. Радуе сёлета ўраджайнасцю і жыта, на круг у сярэднім выходзіць па 58 ц/га.
У мінулы аўторак карэспандэнты “раёнкі” наведаліся на пшанічнае поле паміж вёскамі Скрыпліца і Капусціна, дзе вяліся ўборачныя работы. Гледзячы, як калыхаецца пад подыхам ветру калоссе, нагадаліся словы: “Сцяной стаіць пшаніца залатая…”. На полі, якое раскінулася на плошчы ў 151 га, практычна няма палегласцяў.
Дагэтуль у гаспадарцы ўжо ўбралі пшаніцу на 40 га, ураджайнасць пераўзышла спадзяванні: выйшла больш чым па 50 ц/га.
Зараз на ўборачных работах задзейнічаны 7 камбайнаў і 6 машын на адвозцы. Як запэўніў намеснік старшыні гаспадаркі Іван Багамолаў, такой колькасці тэхнікі дастаткова, каб уборачны канвеер не прыпыняўся ні на хвіліну.
Старанна працуюць на жніве хлебаробы сельгас-прадпрыемства. Кожны з іх, а таксама іншыя ўдзельнікі ўборачнага канвеера імкнуцца ўнесці важкі ўклад у агульны хлебны каравай.

Вельмі задаволена працай механізатараў, занятых на жніве, кіраўніцтва гаспадаркі. Працуюць яны сумленна, нікога не трэба ні падганяць, ні лішні раз кантраляваць. Гледзячы на тое, з якой зладжанасцю камбайны рухаліся па полі, як акуратна выстройваліся адзін за адным, каб не прапусціць ніводнага “лапіка” пшаніцы, можна было ўпэўніцца: кожнае вырашчанае зярнятка для іх сапраўды на вагу золата.
Падчас правядзення ўборачнай кампаніі найбольшая адказнасць, канешне ж, кладзецца на камбайнераў. Трэба сказаць, што стараннасць у працы і майстэрства дэманструюць літаральна ўсе, а вось барацьба за лідарства разгарнулася паміж экіпажамі Аляксандра Петранкова і Аляксандра Няфёдава. Абодва ўжо не навічкі на ўборачных работах і іх прозвішчы заўсёды ў спісе перадавікоў. Варта нагадаць, што руплівая праца А.С.Петранкова адзначана ордэнам Пашаны і медалём “За працоўныя заслугі”, так што хлебаробам ёсць з каго браць дастойны прыклад. Не здае сваіх пазіцый Аляксандр Петранкоў і на сёлетнім жніве: сярод камбайнераў, працуючых на машынах замежнай вытворчасці, ён зараз займае першае месца ў раённым спаборніцтве. На айчынных камбайнах лепшыя вынікі — таксама ў прадстаўнікоў “Нівы” Аляксандра Няфёдава і Аляксея Макаронка.
На адвозцы збожжа папераменна ў лідары выходзяць Андрэй Храпянкоў і Васіль Марозаў. Добрасумленныя адносіны да выканання сваёй справы дэманструюць Аляксандр Кандрацьеў, Мікалай Собалеў, Іван Скрыпуноў.
Ад камбайнаў збожжа дастаўляецца на перапрацоўку. Трэба сказаць, што на ачышчальна-сушыльным комплексе гаспадаркі робяць усё магчымае, каб зерне было дапрацавана да патрэбнай кандыцыі. Спачатку яго дасушваюць, потым ачышчаюць і дапрацоўваюць. Толькі пасля гэтага яно адгружаецца на Клімавіцкі КХП, Бабруйскія КХП і гідролізны завод у залік выканання дзяржзаказу. З агульных 1400 тон, “ніваўцы” здалі ўжо больш за 1000 т.
На працягу ўсяго светлавога дня не змаўкае на палетках гул камбайнаў і грузавых машын, амаль круглыя суткі круцяцца механізмы і агрэгаты сушыльнай гаспадаркі — уборачны канвеер з кожным днём набірае абароты.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

На здымках: кіпіць работа на хлебнай ніве; камбайнер СВК «Калгас «Ніва» Аляксандр Петранкоў і вадзіцель Андрэй Храпянкоў радуюцца добраму ўраджаю.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость