Темы

Хутка ў школу!

Хутка ў школу!

carenko

Для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года з раённага бюджэту аказана матэрыяльная дапамога 187 сем’ям (175 мнагадзетным і 12 апякунскім), у якіх выхоўваюцца 373 школьнікі. На кожнага хлопчыка і дзяўчынку выдзелена па 470 тыс. 700 руб.
Дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці школьнага ўзросту, аказалі таксама на прадпрыемствах, у арганізацыях, ва ўстановах раёна. Фінансавая падтрымка ў 22 суб’ектах гаспадарання склала амаль 85 млн. руб.
У РЦСАН жыхары раёна прыносяць адзенне, абутак, з якіх ужо выраслі іх дзеці, але рэчы прыгодныя для выкарыстання, а таксама канцылярскія тавары. Такім чынам ужо аказана дапамога 5 мнагадзетным сем’ям.
У гэтыя апошнія жнівеньскія дзянькі, мабыць, кожная сям’я заклапочана, каб іх дзеці-школьнікі да новага навучальнага года мелі ўсё неабходнае: прымяраюць мінулагоднюю школьную форму, пры неабходнасці — набываюць новую. Па густу выбіраюць абутак, адзенне, канцтавары, школьныя прылады.
Не выключэнне і мнагадзетная сям’я Царэнкаў з аг.Паўлавічы. Бацькі — Дзмітрый Іванавіч, ветурач СВК “Чырвоны баец”, і Валянціна Мікалаеўна, вахцёр Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева — разам з сынамі: дзевяцікласнікам Уладзіславам і сямікласнікам Антонам загадзя заняліся падрыхтоўкай да школы. Дарэчы была і матэрыяльная дапамога, аказаная па месцы работы абодвух бацькоў. Калі рабіўся гэты фотаздымак, малодшы Данііл — вучань 5 класа — знаходзіўся на лячэнні ў райбальніцы. Але і для яго набыта ўсё неабходнае.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость