Темы

Хуткімі тэмпамі

Хуткімі тэмпамі

tynkovschik

У сакавіку бягучага года па вул.Ленінскай, 10  былі распачаты работы па ўзвядзенні 16-кватэрнага чатырохпавярховага дома для асоб ільготнай катэгорыі. Генеральны падрадчык будаўніцтва — ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255”. 

На здзіўленне многіх кіраўчан, літаральна праз два месяцы з пачатку работ па вул.Ленінскай, вырас будынак дома-прыгажуна. Яго будаўніцтва вядзецца за кошт сродкаў рэспубліканскага, абласнога і мясцовага бюджэтаў.
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам раённай газеты начальнік ПМК-255 Ігар Лазаковіч, зараз на гэтым аб’екце задзейнічана амаль палова ўсяго калектыву арганізацыі: муляры, дзве брыгады аддзелачнікаў, плітачнікі, сталяры і іншыя.
Што тычыцца муляраў, сваю частку работ яны ўжо практычна завяршылі. Распачалася ўнутраная і вонкавая аддзелка будынка. Вядзецца ўцяпленне фасаду дома, мантаж вокнаў, балконаў, сцяжка падлогі, пракладваюцца ацяпляльныя камунікацыі і іншае.
Агульны тэрмін увядзення ў строй гэтага аб’екта — 4 месяцы. Але кіраўніцтва і будаўнікі ПМК-255 прыкладаюць усе намаганні, каб здаць новабудоўлю ў найкарацейшыя тэрміны. Фінансаванне будаўніцтва вядзецца своечасова, таму ў задзейнічаных на аб’екце работнікаў ёсць зацікаўленасць у хуткай і якаснай рабоце.
Па словах прараба будаўніцтва Дзяніса Сцерлінгава, стараннасцю ў працы вызначаецца брыгада муляраў пад кіраўніцтвам Паўла Акалатовіча, тынкоўшчыкаў-аддзелачнікаў — Надзеі Марцючэнка, ды і ўвогуле ўсе задзейнічаныя на аб’екце — спецыялісты сваёй справы, адказныя і добрасумленныя работнікі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость