Темы

Хвала рукам, што пахнуць хлебам!

Хвала рукам, што пахнуць хлебам!

omaryyy

Аграрыі раёна завяршылі самую адказную кампанію — жніво! Праве-дзена яно было ў вызначаныя тэрміны і на высокім арганізацыйным узроўні. Намалочана 44500 т збожжавых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці 32,5 ц/га.
Сёлетняе надвор’е ўнесла свае карэктывы ў атрыманне важкага хлебнага караваю. Аднак усталяваўшаяся спякота падчас жніва дазволіла літаральна ад камбайнаў адпраўляць збожжа ў лік выканання плана дзяржзаказу, засыпаць у зернесховішчы сельгаспрадпрыемстваў. На дасушцы збожжа былі з’эканомлены значныя аб’ёмы грашовых сродкаў і гаруча-змазачных матэрыялаў.
Прыклады сапраўднага майстэрства і прафесіяналізму на хлебнай ніве сёлета прадэманстравалі камбайнеры ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ў саставе бацькі і сына Уладзіміра і Дзмітрыя Комараў (на здымку). На працягу ўсёй ўборачнай кампаніі ў сельгаспрадпрыемстве яны былі нязменнымі яе лідарамі. На мінулым тыдні павіншаваць хлебаробаў з заслужанымі ўзнагародамі завіталі намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК Пётр Грыбаноўскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.
Жніво завершана, аднак клопатаў у механізатараў не паменшылася: пачалася актыўная падрыхтоўка палеткаў да сяўбы азімага рапсу і іншых культур. Актыўнымі тэмпамі вядзецца ўборка саломы з палёў.

Последние новости

Актуально

Дзень народнага адзінства. Што аб’ядноўвае беларусаў?

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Блогеры из Китая посетили Жиличский дворцово-парковый ансамбль

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске стартовал сезон осенних ярмарок!

14 сентября 2026
Читать новость
Молодежная политика

У пионеров — День рождения!

13 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость