Темы

XXVІІ Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах

XXVІІ Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах

У Бялынічах праходзіць XXVІІ Дзень беларускага пісьменства: маляўніча, узнёсла, маштабна. Яго тэматыка – Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Падчас адкрыцця свята з галоўнай сцэны гучалі словы пра літаратурную спадчыну Уладзіміра Караткевіча, краязнаўчыя матывы, паданні, адлюстроўваліся інтэрпрэтацыі гістарычных падзей, звязаных з Бялыніцкім краем, развіццём кнігадрукавання.

Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч адзначыў: «Некаторыя з мясцовых жыхароў памятаюць, як на Савецкай вуліцы ўлетку 1994 года сабраліся людзі. Яны ведалі, што праз Бялынічы па дарозе на Мінск павінен праехаць Аляксандр Лукашэнка, які толькі-толькі быў абраны кіраўніком краіны. Людзі дачакаліся свайго Прэзідэнта. Віншавалі яго з перамогай, адна з жанчын нават прынесла каравай. І, безумоўна, кожны з прысутных спадзяваўся, што іх родныя Бялынічы пры народным Прэзідэнце з пасёлка ператворацца ва ўтульны для жыцця гарадок».

Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў, што сёння святочны райцэнтр дапамагае даць аб’ектыўную ацэнку таму, ці споўніліся гэтыя надзеі. І справа тут не толькі ў абноўленых вуліцах і новых аб’ектах. «Тут большае. Жаданне Прэзідэнта ўдыхнуць жыццё ў маленькія гарады і пасёлкі, захаваць сапраўдную Беларусь – з духмяным караваем і шчырымі людзьмі. І такія святы, як сёння, дапамагаюць гэта зрабіць», – упэўнены Андрэй Кунцэвіч.

Ён зачытаў прывітанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства. «Гэта свята –  асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра – пісьменнікаў і паэтаў – пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Упэўнены, што гэтыя вераснёўскія сустрэчы – добрая падстава для кожнага з удзельнікаў і гасцей Дня пісьменства яшчэ раз зразумець, што беларусаў, якіх бы поглядаў яны ні прытрымліваліся, заўсёды аб’ядноўваюць матчына мова, адзіны лёс і Бацькаўшчына. I гэты каштоўны скарб-спадчыну мы павінны зберагчы для нашчадкаў».

Пачынаючы з 1994 года, Дзень беларускага пісьменства прымалі ў самых розных кутках Беларусі, працягваў Андрэй Кунцэвіч. І за гэты час свята прайшло шлях да маштабнага праекта, без якога нельга ўявіць духоўнае жыццё нашага народа. «Мы прайшлі гэты шлях разам. І змаглі пабудаваць нашу мірную Беларусь таму, што былі разам. Таму словы Прэзідэнта пра яднанне беларусаў у прывітанні да ўдзельнікаў сёлетняга свята гучаць па-асабліваму», – канстатаваў Андрэй Кунцэвіч.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у сваёй прамове  падкрэсліў, што на Бялыніцкай зямлі жывуць працавітыя і таленавітыя людзі. Тут моцная літаратурная спадчына, таму   райцэнтр абраны сталіцай правядзення свята. І гэта – гонар для Магілёўшчыны.

«Сёння мы аддаём даніну памяці тым, хто ствараў беларускую культуру, падымаў на высокі ўзровень мастацкае слова. Іх імёны ведае ўвесь свет: Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч і многія іншыя. Кніга заўсёды для беларусаў была крыніцай ведаў, падмуркам нацыянальнага развіцця », – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній звярнуў увагу на тое, што Дзень беларускага пісьменства – гэта свята для кожнага, хто паважае родную мову і культуру, стараецца ўмацаваць і падтрымаць старажытныя духоўныя традыцыі.

У межах адкрыцця свята адбылося ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Эстафету Дня беларускага пісьменства прыняў горад Капыль Мінскай вобласці.

У праграме свята быў шэраг цікавых падзей, мерапрыемстваў, сустрэч, якія прыцягнулі ўвагу ўдзельнікаў і гасцей. Сярод іх – адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «З’ява іконы», прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці, ушаноўваемай праваслаўнымі, каталікамі і уніятамі.

У адкрыцці скульптурнай кампазіцыі прымалі ўдзел: намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, кіраўнік аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства Ігар Петрышэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, міністр культуры Юрый Бондар, міністр інфармацыі Ігар Луцкі, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захарэнка, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Суправаджаў мерапрыемства перазвон у выкананні ансамбля званароў Беларускай праваслаўнай царквы.

[ngg_images source=»galleries» container_ids=»37″ sortorder=»915,916,919,920,921,968,922,923,924,925,926,927,928,929,930,931,932,933,934,917,935,918,965,936,967,966,937,938,939,940,941,943,944,945,946,947,948,949,950,951,962,952,942,953,954,955,956,957,958,961,959,960,964,963″ display_type=»photocrati-nextgen_basic_thumbnails» override_thumbnail_settings=»0″ thumbnail_width=»120″ thumbnail_height=»90″ thumbnail_crop=»1″ images_per_page=»20″ number_of_columns=»0″ ajax_pagination=»0″ show_all_in_lightbox=»0″ use_imagebrowser_effect=»0″ show_slideshow_link=»1″ slideshow_link_text=»[Show slideshow]» order_by=»sortorder» order_direction=»ASC» returns=»included» maximum_entity_count=»500″]Адбылося таксама ўрачыстае адкрыццё абноўленага будынка мастацкага музея імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі пасля рэканструкцыі. Установа культуры, адзначыў у сваёй прамове міністр культуры Юрый Бондар, без перабольшання, адпавядае еўрапейскаму ўзроўню. Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць у Год малой радзімы, бо ўсё, што мы робім, робім, у першую чаргу, для нашага падрастаючага пакалення, яго выхавання на аснове нацыянальных традыцый і базавых духоўных каштоўнасцей.

Наступная адметная падзея – спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах», тыраж якога складае 20 тыс. экземпляраў. Праект быў падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Магілёўскім аблвыканкамам.

Цікавасць выклікаў фестываль кнігі і прэсы, фотавыстава БЕЛТА «Традыцыі суверэннай Беларусі» і інш.

 Увагу прыцягвала тэматычная пляцоўка «Лёс зямлі маёй праз слова», якая складалася з экспазіцый, прысвечаных гісторыі Магілёўскай вобласці,  летапісання і друкаванага слова на тэрыторыі Прыдняпроўскага краю, падрыхтаваных яго рэгіёнамі. Кіраўскі раён удзельнічаў у падрыхтоўцы і прэзентацыі экспазіцыі «СССР – аплот міру і працы» (1945-1991 гады), раскрываючы тэму аднаўлення пасля Вялікай Айчыннай вайны і развіцця сельскай гаспадаркі. Былі задзейнічаны музейныя экспанаты, дакументы, фотаздымкі, публікацыі раённай газеты «Кіравец», інвентар і рэчы тых год. Значнае месца было адведзена калгасу «Рассвет», яго легендарнаму старшыні К.П.Арлоўскаму, славутым працаўнікам Кіраўшчыны, удастоеным высокіх дзяржаўных узнагарод. Каментарыі давала дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Марына Цвяткова, выступаючы ў вобразе даяркі. Наведвальнікам і гасцям уручаўся спецвыпуск раённай газеты. 

У мерапрыемствах праграмы свята прымалі ўдзел работнікі цэнтральнай клубнай сістэмы раёна, майстры прыкладнога мастацтва.

Падчас свята ў гарадскім парку «Ліпавы гай» была закладзена Алея гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства.

Да Вечнага агню на «Алеі герояў» прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.

На Дні беларускага пісьменства пабывала дэлегацыя Кіраўскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Бяляўскай. У кіраўчан была магчымасць пашырыць свой кругагляд, узбагаціцца новымі ведамі, увогуле цікава правесці выхадны дзень.  

Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА, аўтара і з сайта mogilev-region.gov.by.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость