«Я — самая шчаслівая мама…», — упэўнена кіраўчанка Вікторыя Літвінка

«Я — самая шчаслівая мама…», — упэўнена кіраўчанка Вікторыя Літвінка

Вика Литвинко

“Я — самая шчаслівая мама!..” Менавіта такія словы выказала ў пачатку размовы маладая мнага­дзетная маці, кіраўчанка Вікторыя Літвінка.

Вікторыя Літвінка — маці трох цудоўных сыноў — 8-гадовага Улада, 4-гадовага Максімкі і двухмесячнага Мацвея. І сапраўды, вочы жанчыны свецяцца радасцю, калі яна назірае, як яе старэйшыя хлопчыкі гуляюць адзін з адным, клапоцяцца аб маленькім браціку. З якім нецярпеннем яны ўсе разам чакаюць, калі вернецца дадому іх тата Андрэй, які працуе ў РАУС начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх.
Аб тым, што ў іх сям’і будзе трое дзетак, Андрэй і Вікторыя ведалі з таго моманту, як толькі пажаніліся. Па словах маладой жанчыны, сярод сваіх сваякоў яны — першая мнагадзетная сям’я.
Успамінаючы сваё дзяцінства, Вікторыя адзначае, што заўсёды з сястрой была агорнута любоўю, клопатам і ласкай матулі. Яна і зараз умее выслухаць, штосьці параіць, падтрымаць у цяжкую хвіліну, сагрэць сваёй душэўнай цеплынёй. У такой жа атмасферы імкнецца выхоўваць сваіх сыноў і Вікторыя.
Старэйшы Уладзік — першы памочнік мамы ў хатніх справах. Выдатна спраўляецца і з доглядам за маленькім брацікам. Гледзячы на яго, і Максім не адстае: і талерку за сабой памые, і, калі матуля штосьці смачнае гатуе, ён абавязкова побач.
Зараз маладая сям’я жыве ў кватэры бацькоў мужа, але ўсе вельмі чакаюць таго моманту, калі завершыцца будаўніцтва іх уласнага дома і яны пераедуць у прасторныя і ўтульныя пакоі. Дарэчы, малады тата практычна ўсё робіць уласнымі сіламі, бо вельмі хоча, каб яго дзеці жылі ў камфортных умовах, дзе ўсё для іх створана з любоўю. У сваю чаргу, Андрэй з Вікторыяй вельмі ўдзячныя сваім бацькам, якія заўсёды падтрымліваюць і словам, і справай.
Будаўніцтва жылля Літвінкі вядуць у тым ліку і з дапамогай дзяржавы: ім выдзелілі льготны крэдыт, як мнагадзетнай сям’і прадаставілі сацыяльныя гарантыі. Скарысталіся яны і магчымасцю атрымаць сямейны капітал, які ў будучым можа спатрэбіцца, каб даць дзецям дастойную адукацыю.
Любімы час для Літвінкаў — вечар, калі ўсе збіраюцца ў адным пакоі, каб падзяліцца навінамі, расказаць аб поспехах у школе, у дзіцячым садку, распланаваць заняткі на выхадныя дні.
Андрэй і Вікторыя любяць і ўмеюць адпачываць, а, галоўнае, — правільна і з карысцю арганізаваць вольны час сваіх старэйшых дзетак. Усёй сям’ёй яны часта выязджаюць на прыроду, любімае месца — Чыгірынскае вадасховішча.
Самымі прыемнымі для бацькоў, а асабліва матулі, з’яўляюцца тыя словы шчырасці і любові, якія до­раць любімыя дзеці. Вікторыя прызналася, што ніхто не ўстане з-за стала, пакуль не падзякуе за абед ці вячэру. Калі кладуцца спаць, бягуць з пацалункамі і пажаданнямі добрай ночы.
— Я — самая шчаслівая мама ў свеце, — паўтарае жанчына. — Мы з мужам проста не ўяўляем свайго жыцця без нашых хлопчыкаў. Наколькі хопіць сіл і здароўя, будзем заўсёды іх падтрымліваць і зробім усё ад нас залежачае, каб яны выраслі годнымі людзьмі, дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Менавіта ў гэтым мы бачым сваю галоўную бацькоўскую задачу.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх