Темы

Яе любяць, цэняць, паважаюць…

Яе любяць, цэняць, паважаюць…

franc

У гэтыя дні не змаўкае тэлефон кіраўчанкі Ядзвігі Лешуковіч — родныя, калегі па рабоце, знаёмыя, сябры, суседзі спяшаюцца павіншаваць яе з юбілеем. Гледзячы на мілавідны твар з прыемнай усмешкай, слухаючы спакойны голас, мімаволі залюбуешся ёю. І гэта неадзінкавае сцвярджэнне.
У калектыве ПМК-255, дзе Ядзвіга Францаўна на працягу 30 гадоў працуе галоўным бухгалтарам, яе паважаюць за прафесіяналізм, дакладнасць, адказнасць. Колькі квартальных, гадавых справаздач за гэты перыяд давялося здаваць у вышэйстаячыя арганізацыі — не пералічыць! І вопытны спецыяліст заўсёды робіць усё неабходнае своечасова і правільна.
Аб добрасумленных адносінах да справы сведчаць шматлікія Ганаровыя граматы, якія жанчына беражліва захоўвае. Да Ядзвігі Францаўны часта звяртаюцца за кваліфікаванай кансультацыяй бухгалтары іншых аднатыпных арганізацый і ў абавязковым парадку заўсёды атрымаюць канкрэтную дапамогу.
Сяброўкі, суседзі цэняць Лешуковіч за яе шчырае сэрца, дружалюбнасць і гумар. Яна кожнага падбадзёрыць, падтрымае добрым словам і канкрэтнай справай, заўсёды прыдзе на дапамогу. У Ядзвігі Францаўны можна многаму навучыцца, ёсць што пераняць, бо яна пастаянна цікавіцца навінкамі па агародніцтве, кулінарыі, дамашніх загатоўках і прымяняе іх на практыцы.
Родныя жанчыны — муж Уладзімір, з якім пражылі разам 37 гадоў, дачка Таццяна, сын Аляксандр, унучкі Марыя і Анастасія — зачараваны любімай Ядзвігай, цудоўнай матуляй, пяшчотнай бабуляй, выдатнай гаспадыняй і проста абаяльнай жанчынай.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем