Темы

Якасна ўбраць вырашчанае

Якасна ўбраць вырашчанае

Мала вырасціць добры ўраджай, трэба яшчэ ўбраць яго якасна і ў найбольш аптымальныя тэрміны. Такога падыходу да правядзення ўборачнай кампаніі прытрымліваюцца ў СВК “Калгас “Беларусь”. Менавіта механізатары гэтага  сельгаскааператыву  першымі ў раёне распачалі ўборку рапсу.

На славу ўрадзіла гэтая культура ў гаспадарцы. Па стане на ўчарашні дзень з агульнай колькасці ў 280 га ўбрана ўжо 180 га, намалочана больш за 469 тон масланасення. Сёлетняя ўраджайнасць рапсу значна пераўзышла мінулагодні паказчык і месцамі дасягае больш за 25 цэнтнераў з гектара. Па ўсім бачна, што тут з адказнасцю падышлі да захавання тэхналагічных патрабаванняў па вырошчванні гэтай культуры. Своечасова былі ўнесены ўгнаенні, праведзена хімпраполка, падкормкі. Ужо каторы год на палетках гаспадаркі высяваюцца гатункі беларускай селекцыі “зорны” і “лідар”.
Сёлетнія пагодныя ўмовы не дазваляюць механізатарам расслабляцца: кожны дзень ім даводзіцца здаваць сапраўдны экзамен на прафесіяналізм і зладжанасць у рабоце.
Зараз на рапсавых палетках СВК “Калгас “Беларусь” шчыруюць 4 камбайны, аснашчаныя прыстаўкамі, каб максімальна зменшыць страты вырашчанага масланасення, і 3 МАЗы на адвозцы. Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “раёнкі” старшыня СВК “Калгас “Беларусь” Уладзімір Ядчанка, такой колькасці тэхнікі ім дастаткова, каб у максімальна сціслыя тэрміны ўбраць маслічную культуру. Акрамя таго, услед за камбайнамі рухаецца трактар з дыскатарам, які рыхліць глебу. Робіцца гэта для таго, каб у выпадку высыпання рапсу ён зноў узышоў і потым пасля узворвання стаў дадатковым угнаеннем. З палеткаў рапс адвозіцца на ачышчальна-сушыльны комплекс. Абслугоўваюць увесь працэс 3 аператары. Тут нала-джаны строгі кантроль за якасцю ачысткі масланасення і яго вільготнасцю. Справа ў тым, што маслічная культура не церпіць да сябе няўвагі. Ужо праз 6 гадзін зерне, якое не пайшло на сушку, пачынае акісляцца. Калі колькасць эрукавай кіслаты ў зярнятах перавышае 4 % — рапс ідзе на продаж, як тэхнічная культура. А гэта вядзе да значнай страты грашовых сродкаў.
Даведзенае да ладу масланасенне адвозіцца на Бабруйскі КХП у залік выканання дзяржзаказу. Дарэчы, з агульных 300 т гаспадарка прадала дзяржаве ўжо 120 т.
На рапсавых палетках за штурваламі камбайнаў шчыруюць вопытныя і адказныя механізатары Дзмітрый Іваноў, Руслан Ядчанка, акрамя таго працуюць два сямейныя экіпажы ў саставе Мікалая і Івана Саманюк, Валерыя і Віктара Каліноўскіх. На адвозцы заняты Леанід Арцёмаў, Віктар Зайцаў і Юрый Буднікаў.

Яшчэ гудуць камбайны на рапсавых палетках, а ў сельгаскааператыве ўжо паглядаюць на збожжавы клін, месцамі азімы ячмень набраў васкавую спеласць, не за гарамі — жніво. Таму і спяшаюцца хлебаробы, даражаць кожнай пагоднай хвілінай.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

На здымку: механізатары, якія заняты на ўборцы рапсу, Іван і Мікалай Саманюкі, Дзмітрый Іваноў, Віктар Каліноўскі, Руслан Ядчанка і Валерый Каліноўскі.

поле

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем