Темы

Якасны корм — высокія надоі і прывагі

Якасны корм — высокія  надоі і прывагі

Kirovec

Галоўная задача корманарыхтоўшчыкаў — своечасова ўбраць травы першага ўкосу. Значна стрымлівае тэмпы правядзення “зялёнага жніва” дажджлівае надвор’е. Таму час патрабуе мабілізацыі і тэхнічных, і чалавечых рэсурсаў. На дзень спознішся з касавіцай — якасць кармоў будзе ўжо не тая.

У СВК “Добасна-агра” гэтую простую ісціну засвоілі добра. Тут спрацоўвае правіла: як жывёлу накорміш, такія надоі і прыбаўкі атрымаеш. Таму і гудзіць на палетках сельскагаспадарчая тэхніка з раніцы і да позняга вечара. Пераканацца ў гэтым карэспандэнты “раёнкі” мелі магчымасць, калі ў мінулую сераду наведаліся ў гаспадарку. Ва ўрочышчы “Барок”, за в.Добасна, механізатары ўбіралі скошаную і правяленую канюшыну. Гэтая культура займае тут плошчу ў 69 га з агульных 127 га. Прама з палеткаў зялёная маса звозіцца ў сянажную яму ў в.Пясцова, закладуць сюды 1500 т. Гэта ўжо другая па ліку закладзеная траншэя: першая на 2300 т размясцілася ў Дабрыцы.
Нарыхтаваць кармы ў дастатковай колькасці, несумненна, справа неабходная, але сярод галоўных складаемых на першым месцы іх высокая якасць. Як сцвярджаюць вучоныя, у меню жывёлы павінна прысутнічаць больш траў, якія ўтрымліваюць бялок. І да гэтых рэкамендацый у сельгаскааператыве прыслухоўваюцца. Закладка сянажных траншэй вядзецца пад пільным кантролем адказных спецыялістаў. А для таго, каб захаваць большасць неабходных паказчыкаў якаснага корму, трамбоўка сянажных траншэй вядзецца кругласутачна. На гэтых работах задзейнічаны Уладзімір Скрыганаў на К-700 і Аляксандр Есянецкі на “Амкадоры”.

Імкнуцца ў гаспадарцы максімальна скараціць і колькасць дзён, выкарыстоўваемых для закладкі траншэі, гэта — яшчэ адна складаемая якаснага і спажыўнага корму.
Усяго ж запланавана закласці 12800 т сенажу, у тым ліку 10000 т з траў першага ўкосу.
Дажджлівае надвор’е не дазваляе дабаснянцам ушчыльную ўзяцца за нарыхтоўку сена. Пакуль тут закладзена толькі 180 т з запланаваных 750 т, 36 з іх — запакавалі ў стрэйч-плёнку. Для гэтага гаспадарка арандуе ў РАПТЗ прэс-падборшчык “Тарнада”.
Па словах галоўнага агранома “Добасна-агра” Андрэя Голубева, з агульных 1010 га ўборачных плошчаў траў першага ўкосу на раніцу серады было скошана 688 га, убрана — 513 га. У гаспадарцы спадзяюцца, што пры такой зладжанасці і тэмпе работ уборку траў першага ўкосу ўдасца завяршыць у вызначаны тэрмін.
Выдатныя вынікі ў працы падчас “зялёнага жніва” паказваюць меха-нізатары Міхаіл Галомзік, Фёдар Петрусёў, Сяргей Сямёнаў, Юрый Бычкоў, Рыгор Шэлегаў, Міхаіл Куліновіч, Аляксандр Міхлюк, Віктар Палякоў і іншыя.
На плённую працу ўдзельнікаў касавіцы накіроўваюць меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. Паклапацілася кіраўніцтва гаспадаркі і аб забеспячэнні механізатараў гарачымі абедамі.
Для кантролю за ходам правядзення корманарыхтоўчай кампаніі ў раёне назначаны адказныя спецыялісты. У той дзень, калі карэспандэнты “раёнкі” пабывалі ў СВК “Добасна-агра”, у гаспадарку наведаўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, які цікавіўся ходам правядзення “зялёнага жніва”, якасцю нарыхтаваных кармоў, забеспячэннем умоў аховы працы механізатараў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость
В районе

В Кировском районе подвели итоги работы профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма за 2025 год

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем