Темы

Яшчэ трое працаўнікоў Кіраўшчыны ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод!

Яшчэ трое працаўнікоў Кіраўшчыны ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод!

Металисты

25 красавіка ў Мінску прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды больш чым 100 лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны. Цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.

Разам з прадстаўнікамі розных галін народнай гаспадаркі былі ўшанаваны і працаўнікі сельскагаспадарчай галіны, чые шматгадовая праца, значны асбісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне імі высокіх паказчыкаў былі высока адзначаны дзяржавай.

У ліку ўзнагароджаных — адразу трое прадстаўнікоў Кіраўшчыны. Медаля “За працоўныя заслугі” ўдастоены трактарыст-машыніст ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Мікалай ДРОЗД, аператары машыннага даення КСУП “Жылічы” Тамара КУЗЬМЯНКОВА і ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Галіна ЛЁГКАЯ.

Аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры заспеў нашых дэлегатаў, калі яны толькі вярнуліся дадому з Мінска,
з урачыстай цырымоніі.

Сардэчна віншуем нашых землякоў з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, жадаем новых поспехаў і дасягненняў у працоўнай дзейнасці!

На здымку: Тамара Кузьмянкова, Мікалай Дрозд, Галіна Лёгкая.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость