Темы

З днём нараджэння, родны раён! Сёння спаўняецца 81 год з дня ўтварэння Кіраўскага раёна

З днём нараджэння, родны раён! Сёння спаўняецца 81 год  з дня ўтварэння Кіраўскага раёна

Дети-1

Кіраўскі раён, як адміністрацыйная адзінка, быў утвораны 12 лютага 1935 года. З таго часу і пачаўся працоўны і гераічны летапіс нашага краю, у які ўпісаны вехі развіцця: перыяд калектывізацыі, гады нямецка-фашысцкай акупацыі, час аднаўлення разбуранай народнай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Мінулы год быў азнаменаваны важнымі падзеямі: арганізавана, на высокім узроўні прайшлі выбары

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, споўнілася 70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, насычана праведзены мерапрыемствы ў межах Года моладзі.

Кагорту нашых землякоў, чыя плённая праца, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у дасягненне важкіх паказчыкаў у папярэднія гады была ўдастоена высокіх дзяржаўных узнагарод, летась папоўнілі трое нашых землякоў. Ордэнам Пашаны ўзнагароджана аператар машыннага даення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Валянціна Клімовіч, медалём “За працоўныя заслугі” — першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Пад’ялоўскі і старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Рыняк.

Дзякуючы працавітасці, добрасумленнасці, адказнасці, таленту і мудрасці нашых землякоў на Кіраўшчыне з года ў год забяспечваецца трывалы фундамент для дасягнення новых рубяжоў. Вялікая ўвага надаецца  стварэнню належных умоў для працы і пражывання, умацаванню дабрабыту жыхароў раёна.

Сёння Кіраўскі раён — гэта працвітаючы рэгіён з вялікім сельскагаспадарчым патэнцыялам і развітай сацыяльнай інфраструктурай, маляўнічым прыродным ландшафтам. Па шэрагу важкіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі і раслінаводстве, іншых галінах вытворчасці мы неаднойчы займалі лідзіруючыя пазіцыі сярод раёнаў вобласці і рэспублікі, а ў ліку пераможцаў індывідуальных працоўных спаборніцтваў таксама нямала прадстаўнікоў Кіраўшчыны.

Сваімі выдатнымі рэзультатамі ў алімпіядах і спартыўных спаборніцтвах розных узроўняў праслаўляюць родны раён падрастаючае пакаленне, моладзь.

Кіраўшчына — наш агульны дом: тут жыць і працаваць нам, нашым нашчадкам на карысць працвітання роднага краю!

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость