Темы

З гаспадарскім падыходам

З гаспадарскім падыходам

uborka-kukuruzy1Сілы мясцовых земляробаў сельгасфіліяла «Чыгірынка»зараз пераключаны на ўборку кукурузы на зерне, пад якую тут адведзена 50 га, уздым зябліва. Работы вядуцца актыўна. Спецыялісты ўпэўнены, што справяцца з імі своечасова — ёсць і тэхніка, і людзі, у якіх не сумняваюцца.
Аналізуючы паказчыкі папярэдніх гадоў, можна з упэўненасцю адзначыць, што чыгірынцы мэтанакіравана працуюць над павышэннем эфектыўнасці вытворчасці, а значыць, над паляпшэннем узроўню жыцця работнікаў. Кожны з іх сумленна і адказна працуе на даручаным участку, што пацвярджаецца высокімі вытворчымі паказчыкамі. Так, даведзены план па вытворчасці валавой прадукцыі за 9 месяцаў бягучага года выкананы на 129%.
Ёсць і добрыя стымулы, каб не прахалоджвацца на рабочым месцы. Працаўнікі забяспечаны ўсім неабходным, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, якія прадугледжваюць маральнае і матэрыяльнае заахвочванне шчырых, руплівых, старанных працаўнікоў, ад якіх і залежыць рост вытворчых паказчыкаў. А іх тут шмат. Гэта — Віталь Шаўцоў, Дзмітрый Конюхаў, Аляксандр Карпаў, Ігар Ісаенка, Уладзімір Бабіцкі, Валерый Замкоў, Іван Куляшоў і інш.
Размаўляючы з кіраўніцтвам гаспадаркі, спецыялістамі, адчувалася, што ў чыгірынцаў шмат задумак, выкананне якіх магчыма пры высокай адказнасці і строгай дысцыпліне кожнага. І гэтага тут прытрымліваюцца.

Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость