Темы

З клопатам аб падрастаючым пакаленні

З клопатам аб падрастаючым пакаленні

otkrytie

У мінулую пятніцу напярэдадні ўрачыстага сходу па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2013 год адбылася знамянальная ўжо для бягучага года падзея — у галіне адукацыі — урачыстае адкрыццё пасля капітальнага рамонту харчблока і актавай залы  гімназіі г.Кіраўска.  Каб раздзяліць з педагогамі, вучнямі і бацькамі радасць ад гэтай падзеі, на ўрачыстасць прыбылі госці: кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, кіраўнікі арганізацый раёна.

Вітаючы прысутных, старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў пад-крэсліў, што ў нашай краіне дзякуючы яе Кіраўніку А.Р.Лукашэнку, праяўляецца пастаянны клопат аб падрастаючым пакаленні, зацвярджаюцца і рэалізуюцца адпаведныя дзяржаўныя  праграмы, у тым ліку і праграма развіцця адукацыі.
У гэтым годзе пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта раённая ўлада працягвае клапа-ціцца аб стварэнні належных умоў для нашых дзяцей, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Рабятам з гімназіі  пашчасціла атрымаць вось такі падарунак у выглядзе сучаснага харчблока, абсталяванага па апошнім слове тэхнікі, і актавай залы: сюды накіравана        2 млрд. 360 млн. рублёў бюджэтных сродкаў. Гэта стала  завяршальным этапам  рэканструкцыі дадзенай установы адукацыі.
Многія з прысутных, адзначыў Уладзімір Піскіжаў, памятаюць, якой была школа 5 гадоў назад, а бацькі — і 40 гадоў таму. З цягам часу наспела патрэба прывесці яе ў належны стан. Таму апошнія чатыры гады дадзенай установе адукацыі была нададзена пільная ўвага. Усё пачыналася з замены ўваходных дзвярэй, рамонту месц агульнага карыстання, затым былі заменены дах над сталовай, харчблокам, спартыўнай залай, падлога ў службовых памяшканнях, даведзены да ладу вода- і цеплазабеспячэнне. Далей быў этап работы па замене вокнаў, дзякуючы чаму ў памяшканнях стала значна цяплей, і вось — харчблок і актавая зала. Старшыня райвыканкама выказаў спадзяванне, што ўсё, зробленае тут, будзе належным чынам ацэнена рабятамі і педагогамі, а павары, несумненна, пастараюцца радаваць іх смачнымі стравамі.
Уладзімір Піскіжаў даў станоўчую ацэнку таму, як беражліва ставяцца ў гімназіі да ўсяго, што тут зроблена, і таму ўсё знаходзіц-ца ў высокай ступені захаванасці, і пажадаў, каб гэтак было і далей.
Старшыня райвыканкама выказаў словы ўдзячнасці настаўнікам, бацькам за тое, што з разуменнем паставіліся да часовых нязручнасцей, звязаных з правя-дзеннем рамонтных работ. А будаўнічая арганізацыя пастаралася ў найкарацейшыя тэрміны іх завяршыць. Быў адзначаны і ўдзел бацькоўскай грамадскасці ў справе стварэння добрых умоў для навучання іх сыноў і дочак.
Уладзімір Рыжкоў у сваёй віншавальнай прамове падкрэсліў, што клопат выканаўчай улады аб сённяшніх вучнях — гэта клопат аб будучыні рэгіёна і пажадаў, каб гімназісты высока трымалі планку сваёй навучальнай установы, дабіваліся важкіх рэзультатаў у вучобе, паступалі па тых спецыяльнасцях, якія патрэбны ў раёне, і вярталіся на сваю малую радзіму, каб уносіць уклад у яе працвітанне.
Удзячныя словы ў адрас тых, хто кіраваў, каардынаваў, арганізоўваў работы па рэканструкцыі будынка гімназіі, прымаў актыўны ўдзел у іх, выказаў кіраўнік папячыцельскага савета Міхаіл Дрозд. І ўручыў ад папячыцельскага савета і бацькоўскай грамад-скасці падарунак у выглядзе аргтэхнікі. Аргтэхніку атрымала школа і ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, якую прадстаўляў яе старшыня Васіль Маркевіч, а ад райспажыўтаварыства — вялізны смачны торт!
Шчырыя словы падзякі ў адрас раённай улады і асабіста старшыні райвыканкама Уладзіміра Піскіжава за ўвагу, клопат  выказала дырэктар гімназіі Людміла Ісакава. І асабліва падкрэсліла, што калі ў нашай краіне такая ўвага надаецца дзецям, то ёй забяспечана устойлівая, квітнеючая будучыня.
Надышоў кульмінацыйны момант мера-прыемства — перад уваходам у новы харчблок была перарэзана чырвоная стужка, і госці, а потым усе жадаючыя змаглі зрабіць экскурсію па новых, выкананых і абсталяваных у сучасным стылі памяшканнях харчблока, і многіх, хто бачыў харчблок да рамонту,  вельмі ўразілі перамены ў яго абліччы. Асобныя агароднінны, гарачы, мяса-рыбны цэхі і іншыя памяшканні, новае абсталяванне, посуд, мэбля — усё гэта, безумоўна, будзе спрыяць прыгатаванню смачнай і здаровай ежы для рабят і педагогаў. А тое, што тут працуюць майстры сваёй справы, можна было адчуць, пакаштаваўшы гарачыя бліны.
Былі ў гэты дзень і музычныя падарункі:  вучні  чыталі вершы, спявалі, танцавалі, і ў прыгожа аформленай, атрымаўшай новае аблічча актавай зале панаваў святочны настрой!
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость