З клопатам аб тых, хто давярае…

З клопатам аб тых, хто давярае…

Калектыў цэнтра банкаўскіх паслуг №617 у Кіраўску Рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” невялікі – 13 чалавек, якія мэтанакіравана і добрасумленна працуюць дзеля якаснага абслугоўвання кліентаў установы, з увагай і клопатам ставяцца да кожнага, хто давярае ім свой фінансавы дабрабыт.
З кастрычніка бягучага года згуртаваную каманду супрацоўнікаў цэнтра банкаўскіх паслуг узначаліў малады ініцыятыўны кіраўнік – Арцём Караткевіч. Уся яго прафесійная біяграфія звязана менавіта з “Белаграпрамбанкам”. “Родам я з Бабруйска. Калі вучыўся ў школе, то дакладна разумеў, што будучая мая прафесія будзе звязана менавіта з лічбамі і разлікамі ў галіне эканомікі, – падзяліўся ўспамінамі Арцём Мікалаевіч. – Пасля заканчэння Палескага дзяржуніверсітэта размеркаваўся працаваць у адно з аддзяленняў “Белаграпрамбанка” у родным горадзе. Пачынаў з пасады спецыяліста па аказанні рознічных паслуг. У абранай прафесіі не толькі не расчараваўся, але і ўзнікла жаданне развівацца, павышаць свой прафесійны ўзровень, працаваць самааддана не толькі на асабістую карысць, а і для агульнага дабрабыту калектыву. Лічу, што за 9 год дасягнуў пэўных вышынь у кар’еры: да назначэння на пасаду начальніка цэнтра ў г.Кіраўску ўзначальваў аддзел па рабоце з карпаратыўным бізнесам ЦБУ №624 у Бабруйску”.
Арцём Караткевіч расказаў, што калектыў кіраўскага цэнтра сустрэў яго ветліва: “Я адразу адчуў, што трапіў у каманду аднадумаў, і не памыліўся, адчуваю патдрымку і разуменне з боку калег”.
Таварыства, у тым ліку і цэнтр у Кіраўску, пазіцыяніруе сябе як банк, які актыўна супрацоўнічае непасрэдна з прадпрыдпрыемствамі аграпрамысловага комплексу, аказвае падтрымку развіццю малога і сярэдняга бізнесу – у асноўным у рэгіёнах. Па словах Арцёма Мікалаевіча, кожны наведвальнік цэнтра зможа знайсці патрэбную яму інфармацыю, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю і шырокі спектр паслуг – на любы густ. А дапамогуць у гэтым спецыялісты – ветлівыя, адкрытыя да зносін, уважлівыя, добразычлівыя і адказныя – менавіта такімі якасцямі вылучаюцца сучасныя банкаўскія работнікі.
Сярод прадстаўнікоў калектыву ёсць “доўгажыцелі”, якія працуюць у банку практычна з самага яго заснавання, перад іх вачыма прайшлі розныя этапы станаўлення і развіцця ўстановы. З кагорты такіх начальнік сектара карпаратыўнага бізнесу Ала Елісеенка. Яе агульны працоўны стаж у банкаўскай галіне складае 30 гадоў, 23 з якіх – на карысць “Белаграпрамбанка”. Вопытам у рабоце вылучаецца галоўны спецыяліст аддзела рознічных продажаў Ніна Некрашэвіч, якая пачала свой прафесійны шлях у банкаўскай галіне ў 2007 годзе.
Нараўне з вопытнымі калегамі шчыруе і моладзь. Фізічныя асобы абслугоўваюць спецыялісты аддзела рознічных продажаў Аліна Фралова, Крысціна Барбарош, Наталля Пырко. Дзяўчаты актыўна асвойваюць прафесію, радуюць кіраўніцтва першымі поспехамі.
“Каманда ў нас ёсць! Кожны зацікаўлены ў тым, каб рэалізаваць намечаныя планы, удасканаліць напрацаванае. Мы шчыруем на агульны поспех, дзеля якаснага абслугоўвання нашых паважаных кліентаў”, – падвёў вынік гутаркі Арцём Караткевіч.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

На здымку: начальнік аддзела рознічных продажаў Надзея Стэльмакова (першая справа), начальнік цэнтра Арцём Караткевіч, начальнік сектара карпаратыўнага бізнесу Ала Елісеенка.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх