Темы

З клопатам пра будучы ўраджай

З клопатам  пра будучы ўраджай

На палях раёна пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых культур работы
не спыняюцца: гудзе тэхніка, вядзецца сяўба азімых культур. Наколькі якасна і ў адпаведнасці з аптымальнымі тэрмінамі яна будзе выканана,
у многім будзе залежаць ураджай-2021.

У ААТ “Кіраўскі РАПТЗ” працягваецца сяўба рапсу на полі каля вёскі Уласавічы. Яна даверана механізатару Аляксандру Сідарэнку (на здымку), які заўсёды добрасумленна, з адказнасцю выконвае свае абавязкі.
На такім важным участку, як падрыхтоўка глебы, заняты Уладзімір Шалянгоўскі. На ўзворванні шчыруе Уладзімір Комар, вопытны механізатар, на жыццёвым шляху якога было шмат пасяўных і ўборачных кампаній, і ён добра ведае цану працы на зямлі. Дарэчы, Уладзімір Дзмітрыевіч узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Разам з ім на ўзворванні глебы задзейнічаны Мікалай Варанчукоў.

Увогуле азімы клін у РАПТЗ павінен скласці 2500 га, у тым ліку рапсу – 500 га.

Рапс плануюць пасеяць да 28 жніўня. Іншыя азімыя культуры павінны заняць наступныя плошчы: пшаніца – 800 га, трыцікале – 500 га, жыта – 200 га – на зерне, на астатніх – на зялёны корм.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость