Темы

З любоўю да роднага краю

З любоўю да роднага краю

Кіраўшчына – зямля з багатай гісторыяй, звычаямі і традыцыямі, з мноствам таленавітых і працавітых людзей, якія складаюць славу і гонар раёна.

Сярод творчых людзей, якія нарадзіліся ў нашым раёне, беларускі пісьменнік Віталь Дзмітрыевіч Савіцкі, з якім пашчасціла быць блізка знаёмым. Мы неаднаразова сустракаліся на розных творчых сустрэчах у рэдакцыі “Кіраўца”, на пасяджэннях літаб’яднання “Зарніцы”. Але больш маіх з ім сустрэч адбылося на нашай малой радзіме, у Добасне, якая, дарэчы, з’яўляецца месцам нараджэння Ядвігіна Ш. (А.І.Лявіцкі) і Уладзіміра Іларыёнавіча Савіцкага, члена Союза пісьменнікаў СССР, дзядзькі Віталя Савіцкага.
Менавіта тут, у маляўнічых мясцінах, дзе нясе свае павольныя воды рэчка До­бас­на, па берагах якой раслі вербалозы, а ўлетку красаваліся квяцістыя лугі, у 1935 годзе ў сялянскай сям’і нарадзіўся хлопчык Віталь. На яго дзяцінства выпалі гады ваеннага ліхалецця, акупацыі, назаўсёды зрабіўшы адбітак у дзіцячай душы. Пазней Віталь Дзмітрыевіч узгадае ў адным са сваіх вершаў аб тым, як у іх хаце кватаравалі тры нямецкіх салдаты. Некаторыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны знойдуць сваё адлюстраванне ў яго аповесці “Апаленыя ўсходы”.
Пасля заканчэння сямігодкі Віталь вучыўся ў школе фабрычна-заводскога навучання, праз некаторы час адправіўся працаваць трактарыстам-тралёвачнікам у Карэлію. У 1954 годзе быў прызваны ў армію, службу праходзіў у вучэбна-танкавым батальёне. Праз два гады паступае ва Ульянаўскае танкавае вучылішча, якое заканчвае з адзнакай.
Неяк у прыватнай размове я спытаў Віталя Дзмітрыевіча аб тым, што паўплывала на выбар ім прафесіі танкіста. Аказалася, што ў значнай ступені прадвызначыла гэта вайна і выпадак, сведкам якога стаў хлопец. У 1944 годзе пры вызваленні Добасны ад нямецка-фа­шысц­кіх захопнікаў у баі варожай гарматай быў падбіты савецкі танк, у сваю чаргу, Т-34 адным снарадам разнес ушчэнт тую гармату. Магутныя машыны вельмі ўразілі 8-гадовага Віталя, і праз пэўны час ён стаў афіцэрам-танкістам, праходзіў службу ў Мар’інай Горцы ў якасці камадзіра ўзвода, роты.
Звольніўшыся ў запас, працаваў на розных прадпрыемствах, а ў 1970-я гады вярнуўся на сваю малую радзіму.
Літаратурная творчасць В.Д.Савіцкага пачалася ў 1955 годзе, калі яго вершы з’явіліся ў часопісе “Советский воин”, потым былі іншыя армейскія выданні. Пазней пачаў друкавацца ў часопісах “Нёман”, “Маладосць”, газеце “Кіравец”.
З кнігай “Радасць зямлі”, прысвечанай сваім аднавяскоўцам, іх лёсам, сялянскай працы, Віталь Савіцкі ўступіў у Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Жыццё земляка было яркім і насычаным. Падчас нашых гутарак ён успамінаў пра сваю сустрэчу ў Мінску з Міхасём Лыньковым, паказваў рэцэнзію Янкі Брыля на сваю кнігу “Радасць зямлі”, напісаную беларускім класікам ад рукі.
Віталь Савіцкі ніколі не пісаў вершы на заказ, не любіў і “дзяжурных”, з якой-небудзь нагоды ці свята. Кожны радок ён дасканала вывяраў, ствараючы яскравую карцінку, якая на вачах у чытача ажывала, адкрывала ўсю глыбіню сюжэту.
Равеснік раёна, Віталь Савіцкі аддаў сваёй малой радзіме талент, любоў, уславіў яе прыгажосць і непаўторнасць у вершах і празаічных творах.
Дзмітрый КАЛМЫКОЎ,
г.Кіраўск.

Последние новости

Актуально

Дзень народнага адзінства. Што аб’ядноўвае беларусаў?

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Блогеры из Китая посетили Жиличский дворцово-парковый ансамбль

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске стартовал сезон осенних ярмарок!

14 сентября 2026
Читать новость
Молодежная политика

У пионеров — День рождения!

13 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость