Темы

З любоўю да роднай мовы

З любоўю да роднай мовы

5–6 верасня ў Бялынічах адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі абазначыў асноўныя тэматычныя пункты свята: год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі і 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Праграма распрацавана на падставе прапаноў, якія гучалі ад аргкамітэта, і з улікам сённяшняй эпідсітуацыі.

Бялынічы гатовы да прыёму гасцей.
Фото  БЕЛТА

— Горад гатовы да прыёму гасцей, — паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Праведзены рэканструкцыя і рамонт жыллёвага фонду, інфраструктуры горада, транспартных магістралей. У нас з’явіліся веладарожкі, сучаснае асвятленне.

Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў тэматыцы беларускага тэксту. У мастацкай канцэпцыі выкарыстаны краязнаўчыя матэрыялы, паданні і гістарычныя падзеі бялыніцкага краю, гісторыя развіцця беларускага тэксту, а таксама літаратурная спадчына пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Галоўным мерапрыемствам на адкрыцці будзе цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў, якія атрымаюць Нацыянальную літаратурную прэмію.

Жамчужынай свята стане музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, што з’явіўся ў горадзе 50 гадоў таму дзякуючы жонцы мастака, якая перадала частку яго спадчыны Бялыніцкаму раёну. Калекцыя размяшчалася ў будынку старога кінатэатра, не прызначанага для захоўвання карцін. 

— Таму было прынята рашэнне аб рэканструяванні будынка, каб палотны, перададзеныя сям’ёй мастака, і калекцыя з Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі знайшлі свой сучасны дом і мы змаглі выстаўляць культуру і мастацтва нашай краіны, тых вялікіх мастакоў — выхадцаў з бялыніцкай зямлі, — падзяліўся Валерый Малашка.

Музей абсталяваны ўсімі сучаснымі тэхналогіямі. Невідушчыя могуць сузіраць карціны, пабудавана безбар’ернае асяроддзе і зроблена ўсё для таго, каб людзям з асаблівасцямі фізічнага развіцця былі даступны культура і мастацтва. 

У працэсе рэканструкцыі і будаўніцтва музея была вырашана важная праблема. У 1970-я перад узрывам мясцовага касцёла два архітэктары Мінскрэстаўрацыі здзейснілі грамадзянскі подзвіг: у халодныя лістападаўскія дні, намачыўшы клейстарам і крухмалам марлю, яны рыдлёўкай знялі тры фрэскі, якія засталіся ад касцёла. Фрэска «Праабражэнне Гасподняе» знайшла свой дом у абласным мастацкім музеі Масленікава. Другую фрэску, «Узыходжанне на Галгофу», атрымалася аднавіць. Сёння яе дэманструюць у зале духоўнасці мастацкага музея.

У межах свята на фестывалі кнігі і прэсы будзе дадзены старт гістарычнай квэст-гульні «Скарб князя Гальшанскага». А ўвечары 5 верасня адбудзецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з жыватворным агнём ад труны Гасподняй.

Цырымонія закрыцця свята пройдзе ў канцэпцыі «Як ствараліся традыцыі малой радзімы». Гасцей і ўдзельнікаў чакаюць мерапрыемства-экспедыцыя «Дарога да святыняў», навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні», падвядзенне вынікаў і дэманстрацыя ролікаў конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана», які на працягу года праводзіўся БРСМ сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Напрыканцы свята адбудзецца перадача Дня беларускага пісьменства гораду Капылю Мінскай вобласці.

SB.by

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость