Темы

З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця ў юных кіраўчан

З мэтай папулярызацыі  здаровага ладу жыцця ў юных кіраўчан

img_20160924_100222 img_20160924_101553У 1975 годзе была створана Сусветная турыстычная арганізацыя, якая па даручэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адыгрывае цэнтральную і вырашальную ролю ў дасягненні развіцця адказнага, ўстойлівага і агульна даступнага турызму. У склад арганізацыі ўваходзяць звыш 140 краін, 6 тэрыторый і 350 далучыўшыхся членаў.
Міжнародны дзень турызму адзначаецца з 1980 года і праводзіцца з мэтай прапаганды турызму, асвятлення яго ўкладу ў развіццё культурных сувязяў, забеспячэння ўзаемаразумення паміж народамі.

Менавіта да гэтага дня на спартыўна-турысцкай базе “Барсукі” былі праведзены раённыя спаборніцтвы па ту- рысцка-прыкладному мнагаборству, у якіх прынялі ўдзел 10 каманд устаноў адукацый раёна. Рабятам па загадзя абумоўленых умовах праходжання дыстанцыі былі прапанаваны 10 этапаў: вузлы, навясная пераправа, купіны, развядзенне вогнішча, ківач, бервяно з поручнямі, міжнародная кодавая сістэма, тапаграфічныя знакі, гаць без саманавядзення, устаноўка палаткі.
Добра справіліся з заданнямі і з найменшымі штрафамі прайшлі дыстанцыю каманды Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Жыліцкай СШ, Мышкавіцкай СШ. Яны і занялі адпаведна 1, 2, і 3 месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Тамара ГАРБАЧОВА,
метадыст Цэнтра дадатковай адукацыі
дзяцей і моладзі г.Кіраўска.

Последние новости

Сельское хозяйство

Работа на земле – осознанный выбор

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Матпомощь к школе: кому положена и как будет производиться

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Каникулы со спасателями в Кировском районе

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Республиканский марафон молодежи и студенчества: «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна!»

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

22-26 июня на Кировщине пройдет профилактическая акция «Безопасность начинается с тебя!»

23 июня 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В Кировске 27 и 28 июня пройдут поединки стартового тура 19-го чемпионата Беларуси по пляжному футболу

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем