Темы

З поўнай аддачай і ў сельгасвытворчасці,і на спартыўных пляцоўках!

З поўнай аддачай і ў сельгасвытворчасці,і на спартыўных пляцоўках!

check

У мінулыя выхадныя ў г.Мсціславе ў межах абласной зімовай спартакіяды сярод сельскіх раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу прайшлі фінальныя спаборніцтвы. Удзел у іх прыняло 28 каманд з усіх куткоў  Магілёўшчыны. Па выніках двухдзённых спаборніцтваў наша каманда заняла ганаровае другое агульнакаманднае месца!
Падзяліцца сваімі ўражаннямі аб прайшоўшым спартыўным мерапрыемстве мы папрасілі старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера:
— Ініцыятарамі правядзення спартакіяды выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, сярод арганізатараў таксама — абкам прафсаюза работнікаў АПК і абласны фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай”.
Трэба адзначыць, што прайшоўшая спартакіяда стала трэцяй па ліку (першая — зімовая адбылася ў Горках, другая — летняя праходзіла ў нашым раёне).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў спартакіяды звярнуўся старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчыванні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда. Ён прывёў словы Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, якія ён сказаў падчас адкрыцця Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакею: “Мы высоко ценим спорт за то, что он сближает людей, помогает лучше понимать друг друга».
Алег Чыкіда адзначыў, што спорт і здаровы лад жыцця дапамагаюць не толькі ў жыцці але і на рабочым месцы. Правядзенне такіх спаборніцтваў становіцца добрай традыцыяй, якая, да таго ж, цудоўна аб’ядноўвае калектывы. Нашы аграрыі ўмеюць не толькі з поў-най аддачай працаваць на палях і фермах, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацыях, але і радаваць сваімі высокімі спартыўнымі дасягненнямі.
Вострая і бескампрамісная барацьба за званне лепшых адзначалася на працягу ўсіх дзвюх дзён спартыўнага мера-прыемства. Праходзілі спаборніцтвы на лыжнай базе “Сямігор’е”, у спартыўных залах ліцэя №6, СШ №2 і гімназіі г.Мсціслава, фізкультурна-аздараўленчым клубе “Алімп” па 10 відах: лыжным спорце і эстафеце, валейболе, перацягванні каната, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, гіравым спорце, шашках, дартсе, плаванні і настольным тэнісе.
Зборная каманда Кіраўшчыны, у якую ўвайшлі прадстаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Жыліцкага сельгаскаледжа, райаграпрамтэхзабеспячэння, ПМК-255, ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат” і ААТ “Кіраўск-лён” прадэманстравала цудоўную спартыўную падрыхтоўку і сапраўдны камандны дух.
Прадстаўнікі раёна паставілі перад сабой задачу паказаць зладжаную камандную гульню і неабходна адзначыць, гэта ім удалося і дазволіла па ўсіх відах быць у дзесятцы мацнейшых. Цудоўную гульню паказалі кіраўчане на валебольнай пляцоўцы, 2-е месца ў гіравым спорце ў асабістым заліку заняў Васіль Сямёнаў з АТТ “Кіраўск-лён”, 3-е месца ў дартсе — сямейны дуэт Яўгена і Вольгі Пішчаліных.
Трэба адзначыць, што і па выніках летняй спартакіяды, якая праходзіла ў мінулым годзе на базе нашага раёна, кіраўчане былі ў тройцы прызёраў, заняўшы ганаровае другое месца.
Яшчэ адным прыемным момантам прайшоўшай спартакіяды стала намінацыя “Міс Зімовая спартакіяда”, якая была ўключана ў праграму ўпершыню.  А атрымала гэтае ганаровае званне прадстаўніца нашай каманды Вольга Пішчаліна, жанчыне ўручылі кветкі і падарачны сертыфікат ад вядомай беларускай кампаніі.
Значная заслуга ў сёлетняй перамозе нашай каманды належыць яе капітану Яўгену Пішчаліну: менавіта ён займаўся фарміраваннем саставу ўдзельнікаў спартакіяды, а таксама граматна размяркоўваў спартсменаў па відах спаборніцтваў.
Асаблівыя словы ўдзячнасці хацелася б выказаць нашым спонсарам — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага на чале са старшынёй Аляксандрам Багелем і СВК “Добасна-агра” на чале з Уладзімірам Царыкавым. Камфортнымі зрабілі ўмовы нашага праезду на спартакіяду і назад прадстаўнікі аўтапарка №14.
Першае месца ў прайшоўшай зімовай спартакіядзе заняла каманда-гаспадар з г.Мсціслава, трэцяе — у прадстаўнікоў Магілёўскага раёна. Усе пераможцы атрымалі кубкі, дыпломы і грашовыя прэміі.
Наступная спартакіяда сярод сельскіх раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу пройдзе летам у Касцюковіцкім раёне.
Пасля прайшоўшага спартыўнага мерапрыемства для ўдзельнікаў спартакіяды была арганізавана экскурсія па славутых мясцінах Мсціслава, падчас якой мы наведалі Пустынскі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр і музей гіторыі горада.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

18 июня прямую телефонную линию проведет Евгений Иванович Грищенков

17 июля 2026
Читать новость
В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем