Темы

З удзячнасцю за плённую працу

З удзячнасцю  за плённую працу

DSC_1399 DSC_1385 DSC_1386

“Дажынкі” — самае галоўнае свята ў календары хлебаробаў, бо менавіта ім завяршаецца нялёгкая барацьба за вырашчаны ўраджай. Зжатыя і ачышчаныя зярняткі ўжо ў засеках, а таму ў чарадзе сельскагаспадарчых спраў ёсць хвіліна, каб перавесці дых, падзякаваць удзельнікам жніва за плённую і старанную працу, адзначыць лепшых, пачаставаць смачны духмяны каравай з ураджаю 2016 года.
Менавіта такім атрымалася свята “Дажынкі”, якое прайшло ў мінулую суботу ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

Рассветаўцам ёсць чым ганарыцца: з убраных 2725 га яны намалацілі 12887 т збожжавых і зернебабовых культур (на 11% больш узроўню мінулага года), пры сярэдняй ураджайнасці 47,2 ц/га. Правесці ўборачныя работы хуткімі тэмпамі дазволіла, у тым ліку, і выкарыстанне дастатковай колькасці тэхнікі: штодзённа на палетках працавалі 12 камбайнаў, 10 аўтамабіляў было задзейнічана на адвозцы збожжа. Кругласутачна даводзілі да ладу ўбраны хлеб чатыры ачышчальна-сушыльныя комплексы.
Шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу ўдзельнікам жніва выказаў старшыня гаспадаркі Аляксандр Багель. Ён адзначыў, што нягледзячы на не зусім спрыяльны год для хлебаробаў, руплівая праца рассветаўцаў дала свой плён: сёлетні каравай атрымаўся цяжэй мінулагодняга. Але ў працаўнікоў сельгаскааператыва яшчэ ёсць рэзервы для атрымання рэкордных намалотаў.
Аляксандру Багелю быў уручаны святочны каравай са збожжа ўраджаю-2016.
Словы падзякі за ўвагу і добрую арганізацыю збожжаўборачнай кампаніі ў адрас кіраўніцтва “Рассвета” ад імя працаўнікоў гаспадаркі выказалі лідары сёлетняга жніва — камбайнер Валерый Піскуноў і вадзіцель Алег Сакабіцкі.
Намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава ўручыла перадавікам уборачнай кампаніі грашовыя прэміі.
Пасля ўрачыстай часткі свята ўсе з задавальненнем пачаставалі духмяны каравай са збожжа новага ўраджаю.
Фота
Яўгена Пішчаліна.
На здымках: святочны каравай са збожжа ўраджаю-2016 уручаны Аляксандру Багелю, дажыначны сноп — першаму намесніку старшыні сельгаскааператыва Аляксандру Жылінскаму; удзельнікі ўборачнай кампаніі.

Последние новости

Актуально

Дорогами единства: молодежный патриотический автопробег прошел в Кировском районе

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Зональная спартакиада «Планета спорта» прошла на стадионе Кировской ДЮСШ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Беларуси проходит национальный этап Международного молодежного конкурса социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Это абсолютная неправда». Лукашенко на встрече с Коулом развеял фейк, который разгоняют беглые на Западе

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: Беларусь открыта для обсуждения с США любых вопросов, но надо неукоснительно соблюдать договоренности 

15 сентября 2026
Читать новость
В районе

В Кировске ведётся капитальный ремонт участка улицы Володарского

15 сентября 2026
Читать новость