«З упэўненасцю — у новы год».

«З упэўненасцю — у новы год».

Напярэдадні прафесійнага свята энергетыкаў карэспандэнты раённай газеты пабывалі ў раёне электрычных сетак і мелі размову з галоўным інжынерам  Віталем ВАГАНАВЫМ аб тым, з якімі рэзультатамі падыходзіць іх калектыў да фінішу года, тых працаўніках, якія задаюць тон у рабоце:energ

— Раён электрычных сетак займаецца абслугоўваннем і эксплуатацыяй электрычных сетак, размеркавальных сетак 0,4-10 кВ, абслугоўваннем вулічнага асвятлення на вёсцы, збытам электрычнай энергіі і яе ўлікам. У саставе РЭСа чатыры рамонтных брыгады.
Акрамя планаў рамонтных работ па замене провада ЛЭП, апор і г.д. даведзеныя на год паказчыкі ўжо выкананы. Справіліся і з заданнем па платных паслугах — іх аказана на суму 370 млн.руб. Па папярэдніх разліках, раён электрасетак забяспечыць выкананне даведзенага нарматыву страт — 12%. У гэтым немалаважная заслуга службы збыту. Яе работнікі прадпрымаюць усе магчымыя захады, каб паўплываць на недобрасумленных абанентаў, з якімі часам прыходзіцца высвятляць адносіны ў судзе з нагоды няўплаты за электраэнергію ў вызначаны час або яе крадзёж. Тут трэба адзначыць уклад намесніка начальніка па збыту РЭСа Антона Каранкевіча і ўсіх майстроў, якія былі задзейнічаны ў праверках спажыўцоў раёна па выяўленні крадзяжоў электраэнергіі. Удалося злавіць “за руку” шэраг такіх людзей. Дарэчы, ахвотнікі пажыць за дзяржаўны кошт павінны ведаць, што акрамя адміністрацыйнай адказнасці за падобныя дзеянні ўстаноўлена і крымінальная.
Нашымі спецыялістамі выконваліся работы па ўстаноўцы вынасных шафаў уліку электра-энергіі. Устанавілі больш 70-ці штук, у асноўным там, дзе ёсць праблемныя моманты ці персанал раёна электрасетак не дапускаецца ў домаўладанні, каб зверыць паказанні электралічыльнікаў. Работа па ўстаноўцы вынасных шафаў уліку будзе працягвацца. У далейшым, магчыма, яны будуць устаноўлены паўсюдна, каб кантралёры не непакоілі спажыўцоў. Некаторыя жыхары раёна самі выказваюць жаданне, каб ім устанавілі вынасную шафу ўліку электраэнергіі.
Наперадзе ў калектыву РЭСа выкананне знаёмых для нас работ, якія заўсёды робім бездакорна і якасна. Штогод у планы капітальнага рамонту, даведзеныя нашаму прадпрыемству, уключаюцца 150-200 км ліній электраперадач рознага класа напружання (0,4-10 Кв), парадку 40 камплектных трансфарматарных падстанцый, 15-20 трансфарматарных падстанцый.
Усе станоўчыя рэзультаты дасягаюцца дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго  калектыву і адказным адносінам да справы кожнага яго прадстаўніка. Па заслугах — і гонар. Сёлета фотапартрэт дыспетчара Вячаслава Летуна змешчаны на Дошцы гонару РУП “Магілёўэнерга”. Ганаровай граматай прадпрыемства да Дня энергетыка ўзнагароджваецца намеснік началь-ніка па збыту Антон Каранкевіч. Аб’яўлена падзяка вадзіцелю брыгаднага аўтамабіля Леаніду Савельеву і электраманцёру па абслугоўванні вулічнага асвятлення Яўгену Прон-цішаву.
Практычна ўсе нашы работнікі дастойныя пахвалы, сёлета выкананы значны аб’ём работ, што з’явіцца дастойным падмуркам для паспяховага старту ў новы, 2014 год.

Последние новости

За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024