Агляд-конкурс машынных двароў прайшоў на Кіраўшчыне

Агляд-конкурс машынных двароў прайшоў на Кіраўшчыне

У раёне прайшоў штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ наступнага года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельскагаспадарчай тэхнікі.

Спецыяльна створаная камісія, у якую ўвайшлі першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніна Смятана, галоўны дзяржаўны інспектар дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталяваннем Мікалай Пархамовіч, старшы інспектар аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Ігар Акушэвіч, наведала ўсе сельгасарганізацыі, праверыла пастаноўку тэхнікі на зімовае захоўванне, стан мехдвароў, рамонтных майстэрняў, дзе ўжо вядуцца рамонтныя работы, пунктаў тэхнічнага абслугоўвання, падсобных памяшканняў, арганізацыю сацыяльна-бытавых умоў, ацяплення, а таксама наяўнасць неабходнай дакументацыі па рамонце машын, агрэгатаў і абсталявання, правільнасць яе вядзення, тэхніку бяспекі, аплату працы. Па 10-бальнай сістэме ацэньваліся нямнога-нямала каля 30 пазіцый!

Для нашага раёна “зімовы” парадак на мехдварах і ў майстэрнях даўно стаў нормай. І ён, як правіла, апраўдвае сябе пазней, падчас палявых работ, калі своечасова даведзеная да ладу і правільна захаваная тэхніка не падводзіць пры яе эксплуатацыі. Наогул, дзякуючы праводзімым аглядам-конкурсам паляпшаюцца арганізацыя працы, бытавыя ўмовы для механізатараў, вадзіцеляў і рамонтнікаў.

Па ходу конкурсу, як правіла, спецыялістам на месцах робяцца заўвагі на недахопы, калі такія маюць месца. І, трэба адзначыць, да парад прыслухоўваюцца і тэрмінова хібы выпраўляюцца.

З адказнасцю да агляду мехдвароў падыходзяць ва ўсіх гаспадарках. Але ў раёне апошнімі гадамі сфарміравалася група фаварытаў, якія штогод паказваюць высокі ўзровень падрыхтаванасці практычна па ўсіх конкурсных пазіцыях. Так, тры апошнія гады запар пераможцам агляду-конкурсу заслужана станавілася ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. І сёлетні год не стаў выключэннем. На мехдварах прадпрыемства зноў найлепшым чынам падрыхтаваліся да зімовага рамонтнага сезону. Тут лепш, чым дзе, пастаўлена тэхніка на працяглае захоўванне, у выдатным стане знаходзяцца бытавыя памяшканні, высокай ацэнкі заслугоўваюць і іншыя пазіцыі. У арганізацыі работ адзначана заслуга галоўнага механіка Святаслава Русецкага.
Другое месца, і таксама чацвёрты раз запар, заняло КСУП “Чырвоны баец” (галоўны інжынер Міхаіл Шапоткін). Прызавую тройку замкнула ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” (галоўны інжынер Аляксей Пятруша). Станоўча адзначаны праведзены рамонт бытавых памяшканняў, пакоя для харчавання на мехдвары СВК “Бераснёўскі” Упраўляючай кампаніі холдынгу ААТ “Бабруйскаграмаш”, новая агароджа, работа па добраўпарадкаванні мехдвара КСУП “Ніва-Барсукі”.

Пераможца і прызёры будуць заахвочаны грашовымі прэміямі: за першае, другое і трэцяе месцы адпаведна 25, 20 і 15 базавых велічынь.

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Сяргея АЧЫНОВІЧА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024