Темы

Заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу

Заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу

spasateli

Дзень выратавальніка ў нашай рэспубліцы адзначаецца з 19 сту-дзеня 1999 года.
Сёлета спаўняецца 15 год з таго дня, як пачалі сваю гісторыю органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях. За гэты час службай зроблена многае: удасканалена матэрыяльна-тэхнічная і вучэбна-трэніровачная базы, павысіўся прафесійны ўзровень і навыкі выратавальнікаў па ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый.
Напярэдадні прафесійнага свята выратавальнікаў мы сустрэліся з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыем РОШЧЫНЫМ: — У кола абавязкаў нашай службы ўваходзіць любая сітуацыя, калі ёсць пагроза жыццю і здароўю чалавека. Спектр пажарных і аварыйна-выратавальных работ у нас даволі вялікі: ліквідацыя пажараў, выратаванне пацярпелых, лакалізацыя небяспечных для людзей, вытворчасці і навакольнага асяроддзя фактараў, разбор завалаў, нейтралізацыя ядавітых рэчываў і многае іншае. Не сакрэт, што многіх трагедый і катастроф удаецца  пазбегнуць толькі дзякуючы прафесійнаму майстэрству і зладжанасці ў рабоце выратавальнікаў. Яны штодзень знаходзяцца на дзяжурстве і гатовы ў любы час прыйсці на дапамогу тым, хто апынуўся ў бядзе.
Своечасова ліквідаваныя надзвычайныя сітуацыі і пажары ў жылых памяшканнях, вытворчых і грамадскіх будынках, лясах і на тарфяніках, выратаваныя з вогненнай стыхіі матэрыяльныя каштоўнасці і, самае   галоўнае, чалавечыя жыцці — усё гэта будні нашай службы.

Несумненна, галоўнае ў нашай рабоце — імгненная і правільная ацэнка надзвычайнай сітуацыі і адказнасць пры выкананні сваіх абавязкаў. Іншы раз, рашэнні даводзіцца прымаць літаральна за секунды, бо цана памылкі занадта высокая — жыццё чалавека.
На месцы здарэння кожны супрацоўнік без лішніх слоў ведае, што і як рабіць. Для гэтага мы пастаянна праводзім трэніроўкі, адпрацоўваючы  паводзіны ў экстрэмальных выпадках і тактыку дзеянняў, працуючы ў камандзе. Трэба адзначыць, што калектыў у нас згуртаваны і пры неабходнасці становіцца адзіным цэлым у барацьбе са стыхіяй.
Немалаважным станоўчым аспектам пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый з’яўляецца забяспечанасць і ўкамплетаванасць тэхнічнымі сродкамі. Канешне, ні ў якое параўнанне не ідзе сучаснае абсталяванне выратавальнікаў з тым, што было прыкладана 10 год таму.
Зараз наш райаддзел укамплектаваны ўсім неабходным для правядзення аварыйна-выратавальных работ. Набыты гідраўлічна-выратавальны інструмент, які дазваляе нашым супрацоўнікам пры неабходнасці разразаць арматуру і метал, а таксама прыпадымаць цяжкія прадметы. Падчас пажару ў байцоў ёсць магчымасць зайсці ў моцна задымлены пакой і тым самым выратаваць жыццё чалавеку.
Час не стаіць на месцы, тэхніка і абсталяванне мадэрнізуюцца, удасканальваюцца. На баявым дзяжурстве штодзень у нас 5 укамплектаваных аўтамабіляў, якія пры неабходнасці імгненна гатовы выехаць на ўхіленне надзвычайнага здарэння.
Несумненна, як і ў любой прафесіі, у нашай галоўны фактар поспеху службы — работнікі. Калектыў у нас даволі малады, сярэдні ўзрост супрацоўнікаў — каля 30 гадоў. Ёсць і сямейныя дынастыі, і тыя, хто пасля выпрацоўкі неабходнага для пенсіі стажу застаецца і далей служыць на карысць абароны жыцця і здароўя грамадзян.
Наша штотыднёвая і галоўная задача — папярэджванне ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей. Гэтую работу праводзім разам з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённым цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, нагляднымі камісіямі пры сельскіх Саветах дэпутатаў і спецыялістамі ЖКГ.
Значную работу ў гэтым накірунку праводзяць інспектары Іван Мельнік і Вячаслаў Сідараў, а таксама начальнікі ПАВП Віктар Амельчанка, Валерый Шаболда, Расціслаў Свірыд і інш.
У бягучым годзе за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія прафесіянальныя якасці граматамі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь узнагароджаны начальнік каравула пажарнай аварайна-выратавальнай часці №1 Сяргей Архіпенка і старшы пажарны гэтай часці Алег Якушаў. Грашовымі прэміямі адзначана работа інспектара інспекцыі нагляда і прафілактыкі Івана Мельніка, старшыны групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання ПАВЧ№1 Уладзіміра Якаўлева, вадзіцеля ПАВП №12 Андрэя Аўдзеева, камандзіра аддзялення ПАВЧ №1 Алега Прусянкова, вадзіцеля ПАВП №11  Яўгена Хітракова, камандзіра аддзялення пажарнага ПАВЧ №1 Аляксандра Бараноўскага, старшага пажарнага ПАВЧ №1 Антона Русецкага.
Трэба адзначыць, у нашай службе выпадковых людзей не бывае. Тыя, хто прысвячае сябе нашай няпростай і мужнай прафесіі, павінны быць стрэсаўстойлівымі, рашучымі, гатовымі ў любую хвіліну рызыкаваць сабой для выратавання жыцця людзей.
Размаўляла
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

18 июня прямую телефонную линию проведет Евгений Иванович Грищенков

17 июля 2026
Читать новость
В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем