Темы

За моладдзю — будучыня!

За моладдзю — будучыня!

brasma

У рабоце 42-га з’езда БРСМ у саставе дэлегацыі Магілёўскай вобласці прымалі ўдзел і прадстаўнікі нашага раёна: Алена Осіпава, першы сакратар РК ГА “БРСМ”, і Гульнара Барадзіна, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ ПМК-255. Па прыездзе з Мінска Алена Осіпава падзялілася сваімі ўражаннямі аб маладзёжным форуме:

— Вельмі прыемна, што ў нашай краіне маладзёжнаму руху надаецца значная ўвага. І падчас работы з’езда гэта адчувалася. У першую чаргу, у выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць таго, што моладзь адкрыта вызначае далейшую стратэгію дзеянняў сваёй арганізацыі, ацэньвае работу яе кіраўніцтва і актыву. Прэзідэнту, па яго словах, цікава пачуць, што моладзь лічыць патрэбным і карысным для краіны.
Як адзначыў Прэзідэнт, ён горача падтрымлівае адраджэнне студатрадаўскага руху. І той факт, што ў рэспубліцы заснаваны пераходны сцяг “Лепшаму студэнцкаму атраду”, гаворыць сам за сябе: гэтай карыснай справе жыць у вяках! Прыемна, што ў мінулым годзе наш раённы аператыўны штаб для арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў стаў пераможцам абласнога конкурсу “Працоўны семестр-2014” у адпаведнай намінацыі.
Падтрымку ад улады атрымалі і маладзёжныя праекты па ўвекавечванні памяці аб подзвігах ветэранаў Вялікай Ай-чыннай вайны. У прыватнасці, праект ГА “БРСМ” “Кветкі Вялікай Перамогі!”. Яго сімвалам выбрана кветка яблыні як адлюстраванне працвітання і поспехаў суверэннай незалежнай Беларусі. З гэтай нагоды ў Палацы Рэспублікі яблыкі ў шкляных кубах былі паўсюдна.
Хацелася б адзначыць, што з’езд прайшоў у фармаце ад-крытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”. Праграма вельмі адрознівалася ад папярэдніх. З дакладам аб зробленай рабоце выступіў выконваючы абавязкі першага сакратара ЦК ГА “БРСМ” Андрэй Белякоў: кожны этап работы маладзёжнага саюза наглядна ілюстраваўся. Калі ішла размова аб патрыятычным выхаванні, дэлегаты Брэстчыны выканалі песню аб героіцы Вялікай Айчыннай вайны, суправаджаючы яе вельмі пранікнёным відэарадам. Гэта было так урачыста, брала за душу.
А вось калі гаварылася аб праекце “100 ідэй для Беларусі”, і на сцэну выйшаў малады хлопец, які стварыў папулярны мабільны дадатак, — усім стала зразумела, што ў нашай моладзі шмат цікавых і карысных задумак.
Сёлета, у год Вялікай Перамогі, ў рамках рэалізацыі праектаў па патрыятычным выхаванні юнакоў і дзяўчат будзе весціся актыўная работа, у тым ліку і ў нашым раёне.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 27 по 31 мая в Кировске проводится «Дом без пожара»

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Кировчане посетили Кличевский краеведческий музей и мемориальный комплекс партизанской славы «Усакино»

28 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем