Темы

За руплівую працу — гонар і пашана!

За руплівую працу — гонар і пашана!

chestvo

Сёлета на Кіраўшчыне вырас багаты ўраджай збожжа. І хлебаробы прыкладаюць усе намаганні, каб убраць яго своечасова і без страт. Экіпажы збожжаўборачных камбайнаў і вадзіцелі, дасягнуўшыя найлепшых вынікаў у ходзе жніва, заахвочваюцца дыпломамі, прэміямі, памятнымі падарункамі. 

У сераду першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Царыкаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер завіталі ў СВК “Калгас “Ніва”, каб павіншаваць лідараў сёлетняй уборачнай кампаніі. Гэта экіпаж збожжаўборачнага камбайна “Лексіён-580” у саставе Аляксандра Петранкова і Міхаіла Котава, які першым у раёне сярод экіпажаў, працуючых на камбайнах замежнай вытворчасці, намалаціў 1500 т збожжа, а таксама вадзіцель Андрэй Храпянкоў, які першым у раёне перавёз 1500 тон на аўтамабілі грузападымальнасцю звыш 10 т. Ад імя райвыканкама Уладзімір Царыкаў уручыў хлебаробам каштоўныя падарункі (на здымку ўверсе), падзякаваў ім за плённую працу, адзначыўшы іх руплівасць і стараннасць падчас правядзення жніва.
Заслужаныя ўзнагароды таксама атрымалі старшы камбайнер Аляксандр Няфёдаў і Алег Стальмакоў (на здымку злева). Яны ўбіраюць хлеб на камбайне айчыннай вытворчасці і першымі ў раёне дасягнулі тысячнага намалоту.
Лідары жніва атрымалі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК дыпломы, грашовыя прэміі і фірменныя футболкі.
Дыпломамі і грашовымі прэміямі райкама прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны вадзіцель “Нівы” Васіль Марозаў, які на МАЗе перавёз больш 1500 тон збожжа і вадзіцель КСУП “Жылічы” Валерый Кісялёў, даставіўшы на сушыльны комплекс на ГАЗ-САЗ-35071 больш 1000 т збожжа.

 

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость