За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў



Старшыня райвыканкама адзначыў, што абодва віноўнікі ўрачыстасці — прыклад стараннага стаўлення да выканання даручанай справы, добрасумленнасці і адказнасці дзеля працвітання роднага краю. Так, агульны стаж Міхаіла Фрэйберга складае 38 гадоў, з іх 26 — на пасадзе старшыні сельвыканкама. Дарэчы, наш зямляк — адзін з тых нямногіх кіраўнікоў сельвыканкамаў вобласці, якія на працягу доўгіх гадоў нязменна працуюць на гэтай пасадзе.
Узнагароду ад раённага Савета дэпутатаў — Ганарову грамату Міхаілу Фрэйбергу ўручыла старшыня Галіна Слабоднікава за шматгадовую плённую працу на карысць раёна і ў сувязі з юбілеем.
Падзячнае пісьмо райвыканкама за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, добрасумленную работу ў сферы эканомікі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручыў галоўнаму спецыялісту аддзела эканомікі Валянціне Кісялевіч, якая, у сваю чаргу, падзякавала ўсім прысутным за сумеснае плённае супрацоўніцтва і пажадала ўсім далейшых поспехаў.
Затым былі разгледжаны пытанні, вынесеныя на разгляд выканкама. З інфармацыяй аб арганізацыі работы па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей у святле патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдачных сем’ях” выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова (напярэдадні ўзгаданая тэма была абмеркавана на пасяджэнні раённага каардынацыйнага савета — аб гэтым чытайце на 5-й стар. нумара).
Далей было абмеркавана прадстаўленне пракуратуры раёна аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, накіраванага на сацыяльна-эканамічнае развіццё Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічалі. Пракурор раёна Вячаслаў Чучулін ахарактарызаваў становішча спраў, якое назіралася падчас правядзення маніторынгу на суб’ектах гаспадарання, размешчаных на тэрыторыі дадзенага сельсавета.
Так, было ўстаноўлена, што дапушчаны шэраг парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, аб працы і ахове працы, прыродаахоўнага і ветэрынарнага заканадаўства. Усе вінаватыя асобы былі прыцягнуты да дысцыплінарнай або адміністрацыйнай адказнасці.
Таццяна БАРАДЗІНА.