Забяспечваючы высокую якасць прадукцыі

Забяспечваючы  высокую якасць прадукцыі

skachok

Лесанарыхтоўчы ўчастак “Скачок” па перапрацоўцы драўніны з’яўляецца адным з падраздзяленняў Бабруйскага лясгаса. На прадпрыемстве працуюць 50 чалавек, сярод якіх станочнікі, сартавальнікі драўніны, машыністы, вадзіцелі. Значная частка перапрацаванай драўніны ідзе на экспарт у Польшчу, Латвію, Бельгію, Данію, Германію і інш. Прадпрыемства мае тры цэхі: па вырабу палетнай дошкі, цэхі — лесапільны, па ацыліндроўцы і акорванні драўніны.

Складана зараз уявіць, што некалькі гадоў таму на лесанарыхтоўчым участку не чулася рокату станкоў, не пахла свежараспілаванай драўнінай — ён быў закансерваваны. Аднак, потым участак не толькі ўзнавіў сваю работу, распачалася мадэрнізацыя вытворчасці. У будынку, які раней не выкарыстоўваўся, быў праведзены рамонт, усталявана новая лінія па вырабу ацыліндраванай драўніны. Пазней на пустым месце быў пабудаваны цэх, зманціравана замежная лінія па вырабу палетнай дошкі. Запуск гэтых двух цэхаў дазволіў забяспечыць высокую якасць вырабляемай прадукцыі, значна павялічыць даходы прадпрыемства, больш плённа працаваць на экспарт і ўнутраны рынак.
У верасні бягучага года тут было выпушчана больш за 600 кубаметраў палетнай дошкі і ацыліндраванай драўніны. І калі ў 2013 годзе за верасень было выраблена прадукцыі на 600 млн. рублёў, то у бягучым — удвая больш. Акрамя таго, пашырэнне вытворчасці дазволіла стварыць новыя рабочыя месцы, што для вёскі з’яўляецца асабліва актуальным пытаннем. Працуюць тут не толькі мясцовыя жыхары, ёсць рабочыя з Кіраўска, Баравіцы і Гарадца.
Па словах начальніка ўчастка Міхаіла Гаўрыльчыка, калектыў тут падабраўся вельмі адказны, працуюць усе зладжана і добрасумленна, кожны разумее, што заробкі залежаць ад асабістага ўкладу ў агульную справу. Зараз сярэдні заробак на прадпрыемстве — звыш чатырох мільёнаў рублёў.
Важным складальнікам паспяховай работы ўчастка “Скачок” з’яўляюцца людзі, якія тут працуюць. Справа па перапрацоўцы драўніны патрабуе пэўнай кваліфікацыі, пастаяннай уважлівасці і адказнасці. Нягледзячы на спецыфіку работы, значная частка калектыву — жанчыны. Яны паспяхова спраўляюцца з любым даручаным заданнем, дысцыплінаваныя і ўважлівыя.
Сапраўднымі спецыялістамі сваёй справы з’яўляюцца рамшчык Аляксандр Калістратаў, зваршчык Уладзімір Акуліч, вадзіцель на падвозцы лесу і піламатэрыялаў Яўгеній Кузьмянкоў. Дасканальнасць і дакладнасць у рабоце вызначаюць бухгалтара Валянціну Рудзько, якая працуе тут больш за 15 гадоў.
Нарыхтоўкай драўніны для загрузкі вытворчасці займаецца Гарадзецкае лясніцтва, вывозяць яе з дзялянак на аўтамабілях лесаўчастка. На гэтых жа машынах гатовая прадукцыя дастаўляецца у Бабруйскі лясгас для далейшай рэалізацыі.
Трэба адзначыць, што на лесаўчастку наладжана безадходная вытворчасць, таму літаральна любая драўніна знаходзіць тут сваё прымяненне: ад экспартуемых відаў прадукцыі, да паліва для кацельных ЖКГ і насельніцтва. Асаблівым попытам у замежных пакупнікоў карыстаюцца ацыліндраваная драўніна і палетная дошка. На экспарт ідзе і стружка, польскія вытворцы закупляюць яе для вырабу паліўных брыкетаў. Для таго, каб безадходнай была і вытворчасць палетнай дошкі, быў набыты станок для вырабу шчапы, якая карыстаецца нязменным попытам у жыллёва-камунальных гаспадарак Кіраўска і Бабруйска. Многія кацельні пераве-дзены на мясцовыя віды паліва, таму і праблем са збытам шчапы няма. Не залежваецца і пілавінне, ёсць і ў гэтай прадукцыі свае спажыўцы.
Нягледзячы на тое, што асноўны накірунак дзейнасці ўчастка — гэта экспарт прадукцыі, Міхаіл Гаўрыльчык запэўніў, што ніводная заяўка спажыўцоў унутранага рынку не застаецца без увагі. Кожны жадаючы можа заказаць і набыць любыя вырабляемыя тут піламатэрыялы.
Паляпшаючы ўмовы працы, не забываецца кіраўніцтва і аб стварэнні належных бытавых умоў для работнікаў. Для гэтых мэт адрамантавалі памяшканне, усталявалі душавую, шафы для адзення, санвузел, закупілі бытавую тэхніку. На прылягаючай тэрыторыі пабудавалі прыгожую альтанку. Значная ўвага надаецца тут і ахове працы. Усе работнікі своечасова забяспечваюцца спецвопраткай і сродкамі аховы, строга кантралюецца вытворчая дысцыпліна.
Як і ў любой вытворчасці, не заўсёды тут атрымліваецца ўсё гладка, часам узнікаюць пэўныя праблемы, але, і кіраўніцтва лесанарыхтоўчага ўчастка, і яго працаўнікі ўпэўнены, што іх дружнаму калектыву многае па сілах.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024