Заквітнеў пераможны той май…

Заквітнеў пераможны той май…

syrovec

Салдаты і салдаткі… Колькі іх, маладых і сталых, мужных і моцных духам, далікатных і жаноцкіх, прайшло праз пекла Вялікай Айчыннай вайны. Яны абаранялі і вызвалялі народы, краіны, апаленыя вайной землі. І якое шчасце было вярнуцца дадому з Перамогай! 

Г авораць, што ў вайны не жаночы твар, але менавіта Другая сусветная вайна закружыла ў сваім смяротным віхуры сотні тысяч жанчын — дачок, сясцёр, жонак і матуль. Яны разам з мужчынамі плячо ў плячо паўсталі на адважную барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Перада мной мілавідная жанчына з прыемным поглядам ясных блакітных вачэй, шчырай усмешкай і душэўнай цеплынёй у голасе — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вольга Міхайлаўна Суравец.
Калі пачалася вайна, Вольга толькі паспела скончыць 8 класаў. У планах дзяўчыны было шмат цікавых задум і спадзяванняў, але ўвасобіць іх у жыццё перашкодзіла вайна. І давялося Вользе, як і тысячам савецкіх юнакоў і дзяўчат, паўстаць на барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Маладая, бойкая дзяўчына змагла звязацца з партызанскім атрадам, здабывала для яго інфармацыю, дапамагала, чым магла. Аднак знайшліся тыя, хто выдаў Вольгу карнікам і за сувязь з партызанамі ў 1943 годзе яна трапіла ў Кіраўскую турму. Ніякія катаванні не прымусілі яе выдаць сваіх баявых таварышаў.
Пасля вызвалення з турмы Вольга нейкі час разам з аднавяскоўцамі знаходзілася ў лесе, хаваліся ад немцаў на астраўках непраходных балот. Фашысты лютавалі неймаверна, кідаючы на знішчэнне безабаронных людзей самалёты і бронетэхніку.
У 1944 годзе, калі акружэнне было прарвана савецкімі войскамі, людзі вярнуліся на свае абжытыя месцы, але многім не было куды вяртацца, немцы спалілі іх дамы…
Вольга працягвала свой ратны шлях. Яна дабілася залічэння курсантам вучэбнага батальёна, дзе рыхтавалі спецыялістаў супрацьпаветранай абароны. Пасля заканчэння курсаў яна была залічана ў 81-ы асобы жаночы радыёбатальён і праходзіла службу ва Усходняй Прусіі. Галоўнай іх задачай быў кантроль за радыёэфірам, збор звестак з пунктаў назірання і перадача іх камандванню арміі.
Перамогу В.М.Суравец сустрэла на Одэры. У канцы лета 1945 года яна звольнілася ў запас з радоў дзеючай арміі і вярнулася на радзіму. Але замест дома яе сустрэла папялішча, не было ў жывых маці і брата (іх спалілі немцы). Цяжка было, але маладосць брала сваё, трэба было жыць далей, падымаць з руін разбураную фашыстамі народную гаспадарку.
Сустрэла маладая дзяўчына прыгожага статнага хлопца, удзельніка вайны Кірыла Сураўца. Пабудавалі дыхтоўны дом у п.Скачок, выхавалі двух сыноў і дачку. Вольга Міхайлаўна пасля заканчэння бухгалтарскіх курсаў працавала ў сферы гандлю. Усё ў жыцці ладзілася, дзеці выраслі дастойнымі людзьмі. Здаецца, жыві ды радуйся, але нечакана ў сям’ю Сураўцоў прыйшла бяда: на 58-м годзе не стала любімага мужа і бацькі: на яго здароўі адбіліся раненні. Вельмі падтрымалі ў гэтую мінуту Вольгу Міхайлаўну яе дзеці, яны агарнулі жанчыну сваімі клопатам і любоўю, дапамаглі перажыць смерць дарагога чалавека.
Зараз Вольга Міхайлаўна жыве ў Кіраўску, у дачкі Валянціны. Радуецца мірнаму жыццю і поспехам сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў. Але памяць калі-нікалі вяртае жанчыну ў гады ваеннага ліхалецця, з горыччу ўспамінаюцца гады акупацыі, зверствы фашыстаў і … самае шчаслівае імгненне жыцця, калі пачула доўгачаканае слова “Перамога!”
Людміла ЛУКАНОВІЧ,
няштатны
карэспандэнт.
На здымку: В.М.Суравец з праўнучкай Анітай.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024