Залівісты школьны званок паклікаў усіх на ўрок!

Залівісты школьны званок паклікаў усіх на ўрок!

Школьный звонок Гимназия г.Кировска1 верасня ва ўсіх установах адукацыі першы школьны званок абвясціў аб пачатку новага навучальнага года. Пяшчотныя сонечныя праменьчыкі іскрыліся на вясёлых тварах вучняў, а ад іх шчырых усмешак і прыгожых рознакаляровых букетаў усе школьныя двары былі падобныя адзін на другога.

У гімназію горада павіншаваць вучняў, настаўнікаў, бацькоў з Днём ведаў прыйшлі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Варонін, начальнік ад-дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Бяляўская, старшыня праўлення падшэфнай гаспадаркі — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава, начальнік РАНС Міхаіл Каранкевіч, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце Мікалай Назарчук.

Школьный звонок Гимназия г.КировскаПад гучныя апладысменты стройных радоў гімназістаў, усіх прысутных на пляцоўку перад школай выйшлі перша-класнікі (53 хлопчыкі і дзяўчынкі) са сваімі першымі настаўнікамі Т.А.Галавач і С.М.Падашэўскай. Разам з вучнямі 11 класа і іх класным кіраўніком В.В.Яскевіч навічкі зрабілі круг гонару.

Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь уз-німаюць пераможца абласных алімпіяд па прававых ведах, адзінаццацікласнік Кірыл Русецкі і выдатніца вучобы, член маладзёжнай нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па валейболе, вучаніца 10 класа Веялета Бяляўская.

Школьный звонок Гимназия г.КировскаКіраўнік раёна Аляксандр Бутараў даў наказ гімназістам на дарогу атрымання ведаў. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што ўсе так ці інакш звязаны з сістэмай адукацыі, якая з’яўляецца адным з гарантаў сацыяльнай стабільнасці, асновай эканамічнага развіцця грамадства, крыніцай росту яго інтэлектуальнага, культурнага і духоўна-маральнага патэнцыялу.

Сёлета, паведаміў старшыня райвыканкама, у раёне селі за парты 2065 вучняў, у тым ліку — 214 першакласнікаў і 85 адзінаццацікласнікаў. Шмат зроблена для таго, каб дзецям і настаўнікам было ўтульна займацца ў кабінетах: на рамонт устаноў адукацыі з раённага бюджэту ў бягучым годзе выдаткавана 3,5 млрд. руб. На фінансаванне сферы адукацыі накіравана 36% кансалідаванага бюджэту раёна. Пастараліся і педагагічныя калектывы сумесна з бацькамі, шэфамі, каб 1 верасня ўстановы адукацыі дастойна сустрэлі сваіх выхаванцаў. Значная работа праведзена і па рамонце гімназіі горада, добра-ўпарадкаванні прылягаючай да ўстановы тэрыторыі.

Школьный звонок Гимназия г.КировскаНа працягу ўрачыстага мерапрыемства ў адрас прысутных — вучняў, настаўнікаў, бацькоў — гучалі шчырыя віншаванні гасцей. Старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага Аляксандр Багель пажадаў рабятам поспехаў у вучобе, настойліва авалодваць ведамі, стаць сапраўднымі грамадзянамі сваёй Айчыны. Дырэктар навучальнай установы Галіна Русецкая падзякавала ўсім, хто аказаў дапамогу ў падрыхтоўцы гімназіі да пачатку заняткаў.

На свяце не абышлося без падарункаў. Ад райвыканкама Аляксандр Бутараў уручыў дырэктару гімназіі горада сертыфікат  на 2 камплекты школьнай мэблі для Школьный звонок Гимназия г.Кировскаправядзення вучэбнага працэсу. Кіраўнік падшэфнай гаспадаркі СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага перадаў ад узначальваемага калектыву навучальнай установе камплект спартінвентару. Начальнік РАНС Міхаіл Каранкевіч падарыў метадычныя дапаможнікі, якія дапамогуць вучням і настаўнікам замацаваць веды па дзеяннях, неабходных у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Ад калектыву РАУС Мікалай Назарчук перадаў гімназістам набор мячоў для гульні ў футбол, валейбол, баскетбол, набор тэнісных ракетак з сеткай, а асабіста для першакласнікаў — флікеры.

Школьный звонок Гимназия г.КировскаЗатым Аляксандр Бутараў, Рыгор Варонін, першакласнікі і іх класныя кіраўнікі  перарэзалі чырвоную стужку ў арцы з шароў, тым самым сімвалічна адкрылі шлях вучням і настаўнікам у  «Краіну ведаў». У паветра ўзні-маюцца рознакаляровыя шары.

Каб першакласнікі лепш ведалі гісторыію нашай краіны, ганаровыя госці  ўручылі ім падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кнігі “Беларусь — наша Радзіма”.

Шчырымі апладысментамі сустрэлі прысутныя адзінаццацікласнікаў, якія прыгатавалі для абодвух першых класаў сімвалічныя дрэўцы, на якіх замест пладоў віселі цукеркі з прымацаванымі да іх паперкамі з пажаданнямі.

Прагучаў школьны званок: права даць старт вучэбнаму працэсу было прадастаўлена адзінаццацікласніку Дзмітрыю Царыкаву і вучаніцы 1 класа Ангеліне Галіцкай.

У добры шлях у новы навучальны год!

 Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Школьный звонок Гимназия г.КировскаШкольный звонок Гимназия г.Кировска Школьный звонок Гимназия г.Кировска Школьный звонок Гимназия г.Кировска Школьный звонок Гимназия г.Кировска

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем