Запасы папаўняе кукуруза

Запасы папаўняе кукуруза

103101100У раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. Згодна інфармацыі райсельгасхарчу па стане на 22 верасня ў гаспадарках убрана кукуруза на плошчы 4515 га, з яе закладзена 139062 т сіласу.

Актыўнымі тэмпамі вядуцца работы па нарыхтоўцы сіласу ў СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”. На ўчарашнюю раніцу “каралева палёў” тут ужо была ўбрана на 350 га. А ўвогуле, сёлета яна займае плошчу ў 450 га, з якіх 100 га кукурузы будзе абмалочана на зерне. Здрабняюць расліны 3 кормаўборачныя камбайны, на адвозцы задзейнічаны 3 ПІМы і адзін МАЗ, на трамбоўцы — дзве адзінкі тэхнікі.
У аўторак, калі карэспандэнты “раёнкі” наведаліся ў сельгасарганізацыю, корманарыхтоўчыя работы вяліся на полі за в.Віленка, непадалёк закладвалася і сіласная траншэя. На здрабненні зялёнай масы на КВК-800 быў заняты адзін з самых вопытных і адказных працаўнікоў гаспадаркі Алег Грынфельд. Яго кормаўборачны камбайн рухаўся без перапынку: тэхніка, занятая на адвозцы, хутка дастаўляла масу ў траншэю і зноў станавілася пад загрузку. На ўборцы кукурузы таксама працуюць Павел Шапоткін і Антон Трушкін. Як адзначыў Алег Грынфельд, удзел у сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі прыносіць сапраўднае задавальненне: кукуруза на палетках стаіць густой сцяной, вабяць вока расліны пад два метры ў вышыню. Сёлетняе сонечнае лета было на карысць гэтай культуры, таму і вырасла яна на славу.
Убіраць такі ўраджай механізатарам у радасць. І сапраўды, літаральна праз некалькі дзясяткаў метраў руху КВК-800 кузавы і прычэпы сельгастэхнікі напаўняліся духмянай травяной масай.
Хутка дастаўляюць здрабнёную кукурузу ў сіласную яму браты Вадзім і Віталь Лугаўцовы, Яўген Міхалап і Уладзімір Карасёў. На траншэі ўся маса хутка разраўніваецца і трамбуецца. Ні на хвіліну не змаўкае гул трактароў К-700 і “Амкадора”, за рулём якіх знаходзяцца Сяргей Навакшонаў і Павел Іваноў. За ходам работ назіраюць адказныя спецыялісты, яны ж ажыццяўляюць кантроль за вільготнасцю і тэмпературай закладваемай масы, правяраюць даўжыню рэзкі кукурузы, якія таксама ўплываюць на якасць кармоў. У сілас дабаўляюць здробненую салому, якая ўтрымлівае карысную для жывёлы клятчатку. Часта пад’язжае да сіласнай ямы дырэктар сельгаскааператыва Віктар Мамурын, каб пракантраляваць ход работ.
Каменціруючы корманарыхтоўчую кампанію ў гаспадарцы, Віктар Віктаравіч адзначыў, што сёлета калектыў “Бераснёўскага” прадпрымае ўсе магчымыя захады, каб увайсці ў зімоўку з дастатковай колькасцю кармоў, якія пры гэтым будуць высокаякаснымі і збалансаванымі. А перадумовы для гэтага ёсць. Пры плане нарыхтоўкі сіласу ў 9200 т бераснёўцы ўжо назапасілі больш за 8400 т (напрыклад, у мінулым годзе ўсяго на зімоўку ўдалося закласці толькі 3600 т сіласнай масы). Больш чым на 1500 т у параўнанні з леташнім заклалі і сенажу.
Самым жа аб’ектыўным паказчыкам з’яўляецца колькасць кармавых адзінак. Бераснёўцы ўжо маюць па 21,1 ц.к.адз. травясністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы (+10,3 ц.к.адз. да адпаведнага перыяду мінулага года). Усяго ж у гаспадарцы налічваецца 2200 галоў БРЖ, з якіх 602 — каровы.
Старанныя механізатары, дарэмна не трацячы ніводнай хвіліны, клапоцяцца аб сытнай зімоўцы грамадскага статка. Застаецца спадзявацца, што трывалая кармавая база дазволіць бераснёўцам павысіць валавую вытворчасць малака, што, у сваю чаргу, палепшыць эканамічны стан гаспадаркі і дабрабыт яе працаўнікоў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024