Заззяла ёлка навагоднімі агнямі!

Запальванне агнёў на галоўнай ёлцы Кіраўска стала сапраўдным сімвалам пачатку навагодніх святаў! Увечары плошча напоўнілася людзьмі, а ў момант, калі агеньчыкі на ёлцы заззялі, усе адчулі, як надыходзіць чараўніцтва, і з кожным імгненнем адчуванне свята станавілася ўсё мацней. Музыка, смех дзяцей стваралі атмасферу ўтульнасці і радасці, а твары людзей азаралі шчырыя ўсмешкі. Гэта падзея стала першым крокам у доўгачаканае святкаванне Новага года…
















