Темы

Збажына цячэ ў засекі залатой ракой…

Збажына цячэ ў засекі залатой ракой…

belokyr

Гарачая зараз пара ў хлебаробаў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, бо збожжавы клін гэтай гаспадаркі — адзін з самых вялікіх у раёне. Сёлета збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць тут плошчу ў 3623 га. Каб хутка і без страт убраць вырашчаны ўраджай, усе, хто заняты на жніве, даражаць кожнай хвілінай сонечнага надвор’я, якое, на радасць, усталявалася ў гэтыя дні.

Напрыканцы мінулага тыдня рассветаўцы ўбіралі ва ўрочышчы “Кірава” азімую пшаніцу, якая раскінулася на плошчы ў 233 га. Праліўныя дажджы і моцныя ветры значна пашкодзілі гэтую культуру, амаль палова пшаніцы была “прыбіта” да зямлі. Шчыра кажучы, не верылася, што на гэтым участку камбайнеры змогуць убраць хлеб без страт. Але пераканацца ў іншым давялося на свае вочы. Магутныя машыны з лёгкасцю ўздымалі важкія каласы пшаніцы, і роўненька зразаючы, захоплівалі ў жатку: на зямлі не заставалася ніводнага зярнятка. Пацвярджэннем таму і ўраджайнасць, якая, як гаворыцца, “зашкальвала”, на круг выходзіла  ў сярэднім па 64 ц/га.

Як адзначыў начальнік участка “Кірава” Ігар Шчэрбіч, высокаму ўраджаю паспрыялі многія фактары: гэта і падбор якаснага насення, і выбар папярэднікаў у палях севазвароту, і за- хоўванне тэхналогіі вырошчвання культур, і своечасовая апрацоўка іх ад пустазелля і шкоднікаў, і дастатковая колькасць угнаенняў.
На ўборцы збожжавых занята зараз 12 камбайнаў. Кіруюць імі вопытныя і адказныя механізатары, але ёсць і моладзь, якая вучыцца ў старэйшых таварышаў майстэрству, бярэ прыклад руплівай працы. Лідарства сярод камбайнераў утрымлівае сямейны экіпаж у саставе Мікалая Белакурскага і яго сына Сяргея, на іх рахунку па стане на ўчарашні дзень 1275,4 тон намалочанага збожжа. Для Мікалая Іванавіча гэта 16-е жніво, сапраўдную цану хлебу ён ведае — не раз займаў першыя месцы ў раённым спаборніцтве. І Сяргей яму да пары — старанны, кемлівы, адказны юнак. Упершыню Сяргей сеў у кабіну камбайна ў 13-гадовым узросце, працаваў у якасці памочніка.
Па словах Мікалая Белакурскага, убіраць такі ўраджай вельмі радасна і прыемна: адзін круг па полі, і бункер зноў напаўняецца залацістым збожжам.
Да слова, на сёлетнім жніве ў гаспадарцы шчыруюць, акрамя Белакурскіх, яшчэ тры сямейныя экіпажы: Аляксандр і Людміла Бяляўскія, Мікалай і Андрэй Дразды, Віктар і Сяргей Віліўчанкі, усе яны ўжо перакрочылі тысячны рубеж па намалотах.
На адвозцы збожжа задзейнічаны 9 аўтамабіляў. Ёсць свае тысячнікі і паўтаратысячнікі і сярод вадзіцеляў. Найлепшы вынік у Віктара Маковіча, які на ўчарашні дзень перавёз 1585,3 т збожжа, у спіну яму “дыхае” Генадзь Гукаў, на рахунку якога 1562,2 т. Тысячны рубеж на адвозцы збожжа перакрочылі Анатоль Сураўёў, Іван Барысёнак і Аляксандр Бабіч.
Як гаворыцца, не той хлеб, што ў полі, а той, што ў засеках. Немалаважным ланцужком ва ўборачнай кампаніі з’яўляецца работа ачышчальна-сушыльнай гаспадаркі. Давесці збожжа да неабходнай кандыцыі — справа адказная, таму і адносіны да яе ў аператараў адпаведныя. Пад кіраўніцтвам звеннявых Сяргея Каранкевіча і Віктара Еўдакімава па стане на ўчарашні дзень на сушыльных агрэгатах перапрацавана 5670,2 т збожжа.
…З першага ўбранага гектара і да апошняга каласка ўдзельнікі ўборачнай кампаніі знаходзяцца ў пастаянным напружанні. Яны ведаюць сапраўдную цану хлебу і разумеюць, што дапусціць страт ураджаю нельга!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость