Темы

Збожжаўборачны экіпаж братоў Драздоў першым у раёне перакрочыў рубеж у 2,5 тыс. тон намалоту

Збожжаўборачны экіпаж братоў Драздоў першым у раёне перакрочыў рубеж у 2,5 тыс. тон намалоту


Стрыечныя браты Андрэй і Сяргей Дразды, якія працуюць у саставе маладзёжнага збожжаўборачнага экіпажа ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, дадатковага прадстаўлення не патрабуюць: не першы год і не першы раз падчас сёлетняга жніва яны становяцца яго героямі. Так, летась па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод маладзёжных экіпажаў браты Дразды сталі лідарамі. Падчас сёлетняй уборачнай першымі ў Магілёўскай вобласці дасягнулі тысячнага намалоту збожжа, а па стане на раніцу 11 жніўня – першымі ў нашым раёне перакрочылі рубеж у 2,5 тыс. т намалоту.

У гэты ж дзень з нагоды чарговай перамогі перадавых камбайнераў прыехалі павіншаваць старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель.
Маладым камбайнерам уручылі Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі. Галіна Слабоднікава павіншавала хлебаробаў з дасягнутымі высокімі рэзультатамі, адзначыўшы, што сваёй руплівай працай і намаганнямі яны ўносяць важкі ўклад не толькі ў развіццё гаспадаркі, на карысць якой шчыруюць, але і ў дабрабыт Кіраўшчыны, забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

 

Андрэй і Сяргей Дразды – прадстаўнікі дынастыі земляробаў. Іх бацькі – Мікалай Мікалаевіч і Анатоль Мікалаевіч – больш за тры дзясяткі год шчыруюць механізатарамі на карысць рассветаўскай гаспадаркі. Заўсёды на добрым рахунку, сваёй руплівай і добрасумленнай працай дасягаюць значных вышынь. Па іх прыкладзе пайшлі і сыны. Летась маладзёжнаму экіпажу Андрэя і Сяргея Драздоў перадалі камбайн “Джон-Дзір”, за штурвалам якога не адно жніво адпрацаваў знакаміты рассветаўскі механізатар Іван Салановіч. Менавіта на гэтым камбайне Іван Леанідавіч у свой час дасягаў найвышэйшых намалотаў у раёне. Маладыя земляробы, якім ён даверыў свайго стальнога сябра, не падвялі!

У гэты ж дзень ушанавалі яшчэ аднаго героя жніва з “Рассвета”: вадзіцель Сяргей Іваніцкі першым у раёне перавёз больш за 3 тыс. т свежанамалочанага збожжа. Перадавому вадзіцелю падзякавалі за яго працоўную стараннасць, дысцыплінаванасць і арганізаванасць. Пажадалі жыццёвай энергіі і новых працоўных дасягненняў на карысць нашага беларускага народа. За чарговае працоўнае дасягненне адзначылі Падзячным пісьмом і грашовай прэміяй.
Заслужаныя ўзнагароды – Падзячнае пісьмо райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўны падарунак за 1000 т перавезенага збожжа – атрымаў і вадзіцель ААТ “Дабаснянскае” Мікалай Асташоў. Іх уручылі Віктар Ставер і Таццяна Бяляўская.

Днямі раней на рассветаўскія палеткі завіталі ганаровыя госці з абласнога цэнтра – першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Уладзімір Паўлоўскі і загадчык аддзела праграмнай і арганізацыйна-кадравай работы абкама Алег Бойка, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вікторыя Пяўнёва. У рамках рэспубліканскага праекта ГА “БРСМ” “Моладзь за ўраджай!” яны ўшанавалі маладзёжныя збожжаўборачныя экіпажы, якія дасягнулі найвышэйшых намалотаў: Андрэя і Сяргея Драздоў і Максіма Юркаўца і Івана Калеева з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Уладзімір Паўлоўскі расказаў, што праект “Моладзь за ўражай!” рэалізуецца ўжо чацвёрты год. Яго асноўная мэта – падтрымаць маладых механізатараў і вадзіцеляў, якія старанна шчыруюць падчас уборкі ўраджаю.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость