Темы

Жніво — сур’ёзны экзамен для хлебаробаў

Жніво — сур’ёзны экзамен для хлебаробаў

narase

Аграрыі раёна распачалі самую адказную кампанію — уборку вырашчанага ўраджаю. Галоўнае падчас жніва — без страт, якасна і ў вызначаныя тэрміны ўбраць збожжавыя і зернебабовыя культуры. 

Сёлетняе надвор’е не дае хлебарабам паслаблення: многія сельгас-прадпрыемствы страцілі значную частку пасеваў азімых культур, некаторыя плошчы давялося перасяваць. Не паспела жніво набраць абароты, як зачасцілі дажджы. Але чакаць “міласці” ад надвор’я працаўнікі палёў не прывыклі, таму і імкнуцца з карысцю выкарыстоўваць кожную пагодную хвіліну.
Актыўна ўключыліся ва ўборачную кампанію хлебаробы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. І гэта не дзіўна: збожжавы і зернебабовы клін у гаспадарцы самы вялікі ў раёне — больш за 2844 га без уліку кукурузы. Для таго, каб правесці жніво якасна і ў належныя тэрміны, на сельгаспалеткі гаспадаркі штодзённа выходзіць 12 камбайнаў, 10 адзінак тэхнікі забяспечвае бесперапынную дастаўку збожжа на ачышчальна-сушыльныя гаспадаркі.
Стартавала ўборачная кампанія ў “Рассвеце” 16 ліпеня на рапсавых палетках вытворчага ўчастка “Стаўпішчы”. Карэспандэнты “раёнкі” пабывалі ў гаспадарцы ў мінулую пятніцу. За штурваламі камбайнаў тут працавалі вопытныя экіпажы механізатараў: Мікалай Белакурскі і Аляксей Юркавец, Аляксандр і Людміла Бяляўскія, Ігар Жалдак і Сяргей Барысёнак і іншыя.
Рапс займаў ў гаспадарцы плошчу ў 419 га. Для таго, каб пазбегнуць страт ураджаю, рассветаўцы паспяшаліся правесці ўборачныя работы ў максімальна кароткія тэрміны: справа ў тым, што сухі стручок рапсу лёгка лушчыцца, і зярняты высыпаюцца на зямлю. Калі гаварыць пра ўраджайнасць, то ў гэтым годзе яна склала 14,6 ц/га: галоўная прычына недабору — дрэнныя пагодныя ўмовы ў зімовы перыяд. Аднак, пакуль гэта адзін з лепшых паказчыкаў ураджайнасці рапсу ў раёне, відавочна, што ў гаспадарцы належным чынам паклапаціліся аб своечасовай апрацоўцы і доглядзе за раслінамі.

Пасля ўборкі рапс дастаўляўся на збожжаток для далейшай ачысткі і дасушкі. Да неабходных стандартаў яго даводзяць аператары ачышчальна-сушыльнай гаспадаркі Віктар Еўдакімаў, Павел Нікалаенкаў, Дзмітрый Бяляўскі і іншыя.
У “Рассвеце” паралельна з уборкай алейнай культуры была распачата ўборка азімай пшаніцы, якая займае тут плошчу ў 1306 га. Першыя зжатыя тоны, а на круг выходзіць па 42,9 ц/га, даюць спа-дзяванне хлебаробам на нядрэнны ўраджай збажыны. Сярод лідараў жніва — экіпажы камбайнераў, якімі кіруюць Іван Салановіч і Іван Багель, Валерый Піскуноў і Іван Курыла. Хутка дастаўляюць на сушыльную гаспадарку намалочаны ўраджай вадзіцелі Дзяніс Сакабіцкі, Арцём Глазоўскі, Генадзь Гукаў і іншыя.
Як толькі камбайны пакідаюць палеткі, без прамару-джвання ўключаюцца ў работу прэс-падборшчыкі, якія ўбіраюць з палёў салому.
Кіраўніцтва гаспадаркі, як адзначыў першы намеснік старшыні Аляксандр Жы-лінскі, загадзя паклапацілася пра стварэнне належных умоў працы і быту, для работнікаў, занятых на жніве. Не ўзнікае затрымак з адвозам намалочанага збожжа на перапрацоўку, наладжана тэхнічнае абслугоўванне сельгасмашын. З механізатарамі, вадзіцелямі і работнікамі зернесушыльных комплексаў праве-дзены інструктаж па ахове працы, кожны азнаёмлены з ўмовамі аплаты працы.
Старт жніву дадзены. Зараз галоўнае, каб на-двор’е паспрыяла хлебаробам убраць вырашчаны ўраджай. А людзі не падвядуць, яны гатовы працаваць з максімальнай аддачай.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость