Жыхары Кіраўшчыны працягваюць дзяліцца меркаваннямі аб дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства


Мікалай КАЗЛОЎ, дырэктар СШ №1:
– Каб захаваць і замацаваць суверэнітэт і незалежнасць любой краіны, важны ключавы фактар – адзінства народа. Вось чаму ў сённяшніх няпростых умовах рашэнне аб зацвярджэнні новага для беларусаў нацыянальнага свята – Дня народнага адзінства, а таксама Года народнага адзінства, аб’яўленага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, з’яўляецца вельмі патрэбным і правільным.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сёння наша краіна падвяргаецца знешнім ударам літаральна ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, дыпламатычнай, інфармацыйнай, гарамадскай, на ўзроўні ваеннай пагрозы. Відаць, камусьці патрэбна, каб беларусы завяршылі свой шлях як нацыя, растварыліся ў глабальным свеце. І таму яднанне ўсіх нас у адно цэлае вельмі актуальна як ніколі.
Як выкладчык гісторыі, магу з упэўненасцю адзначыць, што дата 17 верасня 1939 года з’яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў дачыненні беларускага народа, які быў падзелены супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацавалася ў нацыянальнай традыцыі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР мела вялікае значэнне для беларусаў. Перад сялянамі, рабочымі, інтэлігенцыяй заходніх абласцей адкрыліся перспектывы развіцця гаспадарчага жыцця, навукі, культуры, стваральнай працы ў адзінай дзяржаве для дабрабыту ўсяго беларускага народа.
Беларусы павінны быць адзінай нацыяй, якая выбрала свой уласны шлях развіцця і цвёрда яго прытрымліваецца. Наша сіла – у адзінстве. Калі мы разам, нам не страшныя ніякія выпрабаванні!
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».