Жыхары Кіраўшчыны працягваюць дзяліцца меркаваннямі аб дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства.


Аляксандр СЕРАКОЎ, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, ордэнам Пашаны, ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна:
– Дзень народнага адзінства – вельмі важнае для ўсіх беларусаў свята, якое нагадвае пра каштоўнасць міру на зямлі, згуртаванасць нашага народа – праз многія выпрабаванні, ліхалецці ён пранёс усведамленне таго, што мы, беларусы, адзіныя.
Днямі ў Мінску, у Палацы Незалежнасці, прайшла цырымонія ўручэння лепшым прадстаўнікам розных сфер дзейнасці дзяржаўных узнагарод, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Як адзначалася, гэтая падзея стане новай прыгожай традыцыяй нашай краіны.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў на ўрачыстасці, што ўсіх нас аб’ядноўвае патрыятызм і любоў да Радзімы. Як гаварылі нашы продкі, зямля народам моцная. І Беларусь не раз пацвярджала гэтую мудрасць у сваёй гісторыі.
Сімвал нашага адзінства – хлеб. Нездарма падчас рэспубліканскага аўтапрабегу, наладжанага ГА “Патрыёты Беларусі” па раёнах краіны, як эстафета, перадаваліся мяшочкі з зернем новага ўраджаю. Прыемна, што на Кіраўшчыне мне даверылі гэтую ганаровую місію. Шмат год прысвяціў працы ў сельскай гаспадарцы і ведаю цану хлебу і яднанню сяльчан у дасягненні важнейшай мэты – атрымаць дастойны ўраджай для забеспячэння харчовай бяспекі краіны. Гэта адно са звёнаў згуртавання нашага народа. А ўвогуле мы жывем у мірнай, незалежнай краіне і павінны быць адзінымі ў імкненні абараніць усё тое, што заваявана за доўгія гады, і працягваць далейшы курс на развіццё і працвітанне.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».