Темы

Жыхары Кіраўшчыны працягваюць дзяліцца меркаваннямі аб дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства

Жыхары Кіраўшчыны працягваюць дзяліцца меркаваннямі аб дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства

Мікалай КАЗЛОЎ, дырэктар СШ №1:

– Каб захаваць і замацаваць суверэнітэт і незалежнасць любой краіны, важны ключавы фактар – адзінства народа. Вось чаму ў сённяшніх няпростых умовах рашэнне аб зацвярджэнні новага для беларусаў нацыянальнага свята – Дня народнага адзінства, а таксама Года народнага адзінства, аб’яўленага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам  Рыгоравічам Лукашэнкам, з’яўляецца вельмі патрэбным і правільным.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сёння наша краіна падвяргаецца знешнім ударам літаральна ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, дыпламатычнай, інфармацыйнай, гарамадскай, на ўзроўні ваеннай пагрозы. Відаць, камусьці патрэбна, каб беларусы завяршылі свой шлях як нацыя, растварыліся ў глабальным свеце. І таму яднанне ўсіх нас у адно цэлае вельмі актуальна як ніколі.

Як выкладчык гісторыі, магу з упэўненасцю адзначыць, што дата 17 верасня 1939 года з’яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў дачыненні беларускага народа, які быў падзелены супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацавалася ў нацыянальнай традыцыі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР мела вялікае значэнне для беларусаў. Перад сялянамі, рабочымі, інтэлігенцыяй заходніх абласцей адкрыліся перспектывы развіцця гаспадарчага жыцця, навукі, культуры, стваральнай працы ў адзінай дзяржаве для дабрабыту ўсяго беларускага народа.

Беларусы павінны быць адзінай нацыяй, якая выбрала свой уласны шлях развіцця і цвёрда яго прытрымліваецца. Наша сіла – у адзінстве. Калі мы разам, нам не страшныя ніякія выпрабаванні!

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Роль женщин в спорте

6 ноября 2026
Читать новость
Прямая линия

10 ноября прием граждан и прямую линию проведет Виталий Сергеевич Токарев

6 ноября 2026
Читать новость
Прямая линия

10 ноября Могилевский облисполком проведет горячую линию по вопросам образования, физической культуры и спорта

6 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость