Темы

Званок апошні кліча ў далягляд…

Званок апошні  кліча ў далягляд…

_MG_6560

30 мая ва ўсіх установах адукацыі рэспублікі празвінеў апошні школьны званок. На ўрачыстых лінейках прагучалі словы ўдзячнасці настаўнікам, бацькам і вучням. На пачэсных месцах — галоўныя віноўнікі свята — адзінаццацікласнікі, якія апошні раз у якасці вучняў слухалі лірычнае гучанне школьнага званка. Безумоўна, кожны з выпускнікоў захавае ў памяці гэты святочны і ўрачысты момант, бо школьныя гады пакідаюць самыя светлыя і шчымлівыя ўспаміны ў жыцці кожнага з нас. 

Радасным і адначасова крышачку сумным святам стала ўрачыстая лінейка, прайшоўшая ў гімназіі горада. У гэты дзень тут сабраліся вучні і настаўнікі ўстановы, а таксама бацькі і родныя рабят, сябры і, канешне ж, ганаровыя госці. Сярод іх — старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч (на здымку справа), начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Бяляўская, намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Наталля Шапавалава і іншыя.
Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы абласнога этапа навукова-доследных работ Лізавеце Басацкай і выпускніку 11 класа, пераможцы абласнога этапа конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці вучняў саюзнай дзяржавы “Таленты ХХІ стагоддзя”, старшыні раённай арганізацыі беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў і пажарных Кірылу Дразду.
Са святам апошняга званка прысутных сардэчна павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.

Звяртаючыся да выпуснікоў, Надзея Каранкевіч пажадала ім зрабіць правільны і асэнсаваны выбар будучай прафесіі, які дапаможа ў далейшым кожнаму напоўніць жыццё карыснымі справамі, мноствам цікавых задум і творчых планаў. А ўсім астатнім вучням выказала пажаданне з карысцю правесці школьныя канікулы, адпачыць і аздаравіцца.
У 2014/2015 навучальным годзе вучні гімназіі з дапамогай сваіх настаўнікаў па выніках раённага этапа алімпіяд па вучэбных прадметах унеслі ў скарбонку дасягненняў гімназіі 63 дыпломы: гэта самы лепшы вынік сярод устаноў адукацыі раёна. 6 гімназістаў узнагаро-джаны дыпломамі па выніках абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд.
У якасці падарунка за дасягнутыя поспехі, а таксама для папулярызацыі здаровага ладу жыцця ад імя райвыканкама Надзея Каранкевіч уручыла гімназіі і гімназістам сертыфікат на тэнісны стол, а таксама грашовую прэмію ад райспажыўтаварыства за 2-е месца ў конкурсе па збору другаснай сыравіны.
Ад СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага вялікая група рабят атрымала грашовыя прэміі за поспехі ў вучобе, навуковых, спартыўных і творчых дасягненнях.
Шчырыя словы ўдзячнасці адрасавала дырэктар гімназіі Галіна Русецкая сваім калегам за іх прафесіяналізм і цярпенне, рабятам — за выдатную вучобу, бацькам гімназістаў — за разуменне і падтрымку.
Цёплыя словы пажаданняў выпускнікам прагучалі ад першых настаўнікаў рабят С.М.Сафронавай і М.П.Іваніцкай, класнага кіраўніка С.М.Садоўнікава.
Ганаровае права даць апошні званок было прадастаўлена Антону Іваніцкаму і Віялеце Халатавай.
З рук адзінаццацікласнікаў у блакітнае неба ўзмылі рознакаляровыя паветраныя шары, якія сталі сімвалам развітання з самай цудоўнай парой — школьным жыццём.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость