Зябліва падняць – добры ўраджай сабраць

Зябліва падняць – добры ўраджай сабраць

За акном дажджлівы лістапад. Аднак і ў пахмурныя восеньскія дні на палях раёна не спыняецца работа. Вядзецца падрыхтоўка глебы да наступнага аграрнага сезону – уздым зябліва. Аграрыі ведаюць, што своечасовае правядзенне гэтых работ забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе.
Акрамя таго, якасная апрацоўка глебы ўвосень мае перавагу перад веснавой. Яна значна памяншае напружанасць вясенне-палявых работ, забяспечваючы тым самым больш якасную перадпасяўную падрыхтоўку сельгасугоддзяў.

Механізатар КСУП «Ніва-Барсукі» Раман Канановіч – адзін з тых, каму кіраўніцтва сельскагаспадарчага прадпрыемства давярае адказны ўчастак работы – зяблівае ўзворванне.
Раман шчыруе ў гаспадарцы шосты год. Родам ён з Кіраўска, некаторы час працаваў трактарыстам
у адной з гарадскіх арганізацый, а затым пераехаў у вёску і звязаў сваё жыццё з сельскагаспадарчай галіной. Нягледзячы на маладосць і невялікі працоўны стаж, ён зарэкамендаваў сябе як адказны
і працаздольны механізатар, які сумленна ставіцца да сваёй справы.
Героя гэтых радкоў карэспандэнты раённай газеты сустрэлі раніцай у полі непадалёку ад вёскі Вішанька. Раман расказаў, што ў працэсе ўздыму зябліва рыхліцца
верхні слой глебы, што садзейнічае яе ўзбагачэнню кіслародам і паляпшае структуру грунту. Гэты агратэхнічны прыём спрыяе павелічэнню ўраджайнасці, бо адыгрывае важную ролю ў барацьбе са шкоднікамі і хваробамі, памяншэнні засмечанасці, захаванні вільгаці і паляпшэнні засваення угнаенняў. За дзень механізатар апрацоўвае ад 18 да 20 гектараў глебы.
Зыходзячы са свайго няхай і непрацяглага вопыту работы на зямлі, трактарыст адзначыў, што для таго, каб быць майстрам сваёй справы, які якасна выконвае даручанае і карыстаецца даверам кіраўніцтва, патрэбны не толькі добрая фізічная падрыхтоўка і ўменне абыходзіцца з сельгастэхнікай. Важна любіць зямлю, якая штодзень, нягледзячы на надвор’е і іншыя абставіны, патрабуе ўвагі і клопату.
“Немагчыма проста механічна працаваць, не любячы зямлю і тую справу, якой займаешся, –
падзяліўся сваімі думкамі механізатар. – Кожны раз, калі я бачу, як узнімаецца пласт глебы, адчуваю, што раблю нешта важнае: уношу свой уклад у развіццё аграрнай галіны, дабрабыт гаспадаркі, на карысць якой працую. Ніколькі не шкадую, што змяніў жыццё ў райцэнтры на вясковае. Тут я сапраўды знайшоў сваё прызначэнне, любімую справу”.
І менавіта гэтая сувязь з зямлёй, якую асабліва адчуваюць работнікі сельскай гаспадаркі, з’яўляецца асновай для поспеху ў аграрнай галіне.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Алесі ПРЫГАЖАЕВАЙ.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем