Темы

«Зялёнае жніво» стартавала ў ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

«Зялёнае жніво» стартавала ў ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

 

РАПТС косит-7

На касьбе траў заняты Аляксандр Сідарэнка, за ходам работ назірае

начальнік рамонтнай майстэрні Юрый Русецкі.

 

РАПТС косит-2

Падварушвае граблямі валкі зялёнай масы Рыгор Булах.

 

РАПТС косит-1

Дапамагае дзюбаты «аграном» — бусел.

 

РАПТС косит-3

Намеснік дырэктара РАПТЗ па сельскай гаспадарцы Лявонцій Кушавараў

абмяркоўвае ход работ з механізатарм Яўгенам Рудаком.

 

РАПТС косит-9 РАПТС косит-10

Кансервацыя зялёнай масы ў рулоны ў палімерную ўпакоўку.

 

РАПТС косит-4

Зямля пад белымі крыламі…

 

РАПТС косит-5

На пагрузцы-разгрузцы рулонаў зялёнай масы сумленна працуе Аляксандр Вашукевіч.

 

РАПТС косит-6

Добры выдаўся сёлета травастой.

 

РАПТС косит-11РАПТС косит-8“І ткуцца здольныя  пракосы, лажацца стройнымі радамі…”. Вось такія вобразныя і маляўнічыя словы падабраў ажно літаральна стагоддзе таму класік роднай літаратуры Якуб Колас да аднаго з найбольш адказных перыядаў сельскагаспадарчага года — касавіцы, часу нарыхтоўкі кармоў зімовага ўтрымання кароўкі-карміцелькі. Час бяжыць, перад вяскоўцамі ў плане корманарыхтоўкі стаяць сёння іншыя, больш глабальныя задачы. Але адказнасць у правядзенні работ у гэты летні час меншай не стала…

«Зялёнае жніво», як даўно прызвычаліся ўсе называць перыяд масавай нарыхтоўкі сакавітых кармоў, стартавала у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Учора ў сянажную траншэю на МТФ “Любонічы” закладзены першыя тоны зялёнай масы, адрасаваныя на будучую зімоўку грамадскага статка.

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы таварыства — адно з самых вялікіх у раёне — каля 3700 галоў, якія размешчаны на трох жывёлагадоўчых аб’ектах: у Пацавай Слабадзе, Уласавічах і Любонічах. Для такой колькасці, вядома ж, трэба мець вялікі запас кармоў, каб без збояў, стабільна атрымліваць прыбаўку ў мясамалочнай вытворчасці на працягу ўсяго года.

Зараз, у так званы перыяд вялікага малака, для дасягнення высокіх надояў рагулям удосталь даюць свежаскошанай зялёнай масы. Дзесьці тыдні тры таму пачалі рабіць падкошванне траў — адразу ўгору “пайшло” малако. Але ж летам трэба думаць пра “зімовыя сані”…

Да корманарыхтоўкі ў РАПТЗ падрыхтаваліся належным чынам. І гэта адчувалася падчас нашага наведвання гаспадаркі. Работы вяліся адначасова на розных участках — зладжана, нават гарманічна.

Шырокі абсяг каля Пацавай Слабады ўсцілалі белыя купіны…

— Частку зялёнай масы нарыхтоўваем у выглядзе закансерваваных у палімерную ўпакоўку рулонаў, — паясніў намеснік дырэктара РАПТЗ па сельскай гаспадарцы Лявонцій Кушавараў. — Такую тэхналогію практыкуем ужо не першы год. Корм добра захоўваецца ў плёнцы, добра паядаецца жывёлай. На гэтым полі зараз вядзем уборку бабова-злакавых траў. Расліны добра развіліся, чаму істотна пасадзейнічала своечасовая веснавая падкормка азотам, таму і пракосы з сумесі канюшыны, люцэрны і аўсяніцы выглядаюць густымі, што, безумоўна, радуе…

Нарыхтоўка нагадвала сапраўдны канвеер. Напярэдадні скошаная трава літаральна праз некалькі гадзін правяльвалася. Гэтаму працэсу садзейнічаў механізатар Рыгор Булах, які з дапамогай граблей “Sitrex” жвава падварушваў валкі. На працягу дня ён апрацоўвае каля 50 га. Скатвае зялёную масу ў рулоны сярэдняй вагой па 700 кг  з дапамогай спецыяльнага прэс-падборшчыка “Тарнада” Яўген Рудак. З апошнія два дні перад нашым прыездам механізатар нарыхтаваў больш за 70 т зялёных кармоў. Рулоны складзіруюцца непасрэдна каля мясцовай фермы. Дастаўляе белыя круглыя “пасылкі” Юрый Ільінчык, а на пагрузцы-разгрузцы заняты хуткі, кампактны пагрузчык “Dieci”, умела кіруе якім Аляксандр Вашукевіч.

…Рухаемся па аўтадарозе Любонічы — Сяргеевічы. Злева выпасваецца статак, крыху далей на абшары, дзе раскінулася поле з густым травастоем, завіхаецца магутны МТЗ-3022 з ротарнай касілкай, пакідаючы за сабой адразу на 9 метрах захопу некалькі стройных пракосаў. У паветры стаіць непаўторны водар свежаскошанай травы. Тэхнікай умела кіруе механізатар Аляксандр Сідарэнка. За ходам работ уважліва назірае начальнік рамонтнай майстэрні РАПТЗ, адказны за работу тэхнікі Юрый Русецкі.

— Касьба вядзецца непасрэдна пад закладку сенажу, — расказвае спецыяліст. — Заўтра правяленая маса будзе падабірацца, здрабняцца і затрамбоўвацца ў траншэю. У тэхнічным плане да корманарыхтоўкі падрыхтаваліся загадзя. Усе трактары, камбайны, агрэгаты давялі да ладу, маюцца неабходныя камплектуючыя. Спадзяемся, што сур’ёзных паломак не здарыцца…

— Фронт работ перад намі стаіць значны, — дадае Леанід Кушавараў. — Шматгадовыя бабова-злакавыя травы, якія пойдуць на сянаж і сена, раскінуліся на 1200 га. Згодна плана патрэбна нарыхтаваць сенажу не менш 8 тыс.т. Аб’ёмы вялікія, але ў працэс уключыліся з упэўненасцю. У работу ўключыўся цэлы атрад, у які ўваходзяць надзейныя і сумленныя кадры. Большасць з іх — маладыя, але дастаткова граматныя механізатары, зарэкамендаваўшыя сябе з лепшага боку на самых розных работах.

Да касьбы падключаны яшчэ тры адзінкі тэхнікі. Толькі некалькі дзён таму ў  РАПТЗ набылі новы магутны агрэгат “Кроне”, які даручылі Яўгену Якімчанку. Плюс яшчэ дзве касілкі КДН-2,1, якімі кіруюць Уладзімір Баброў і Аляксандр Цярэшчанка. Тры камбайны падбіраюць і здрабняюць зялёную масу: на “Ягуары” працуе Аляксандр Тылінскі, на двух КЗР-10 “Палессе” — Валянцін Сулімскі і Сяргей Комар. Адразу 7 адзінак тэхнікі ўключаны ў звяно на дастаўцы духмянай масы да месцаў складзіравання.

За працэсам закладкі сянажнай масы ў траншэі ўважліва сочаць спецыялісты гаспадаркі. А сам працэс, дарэчы, арганізаваны кругласутачна: удзень на К-700 трамбуе масу Сяргей Зазерскі, уноч — Дзмітрый Салановіч на “Амкадоры”.

Па тым, як арганізавана забеспячэнцы ўключыліся ў працэс корманарыхтоўкі, можна смела меркаваць, што работы будуць весціся зладжана, тэхналагічна і ў неабходныя тэрміны.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость