Темы

Час наводзіць парадак

Час наводзіць парадак

Восень – гэта час актыўнага перадзімовага добраўпарадкавання прылягаючых тэрыторый, навядзення парадку і чысціні ў дварах і на вуліцах, у парках і скверах. Жыхары райцэнтра клапоцяцца аб тым, каб горад быў прыгожым, чыстым і ўтульным.

 

Кожную пятніцу ў раёне праводзіцца адзіны санітарны дзень. Члены працоўных калектываў убіраюць з прылягаючых тэрыторый апалае лісце, рэшткі расліннасці. Клапоцяцца аб навядзенні чысціні і парадку на прыдамавых тэрыторыях гаспадары прыватных домаўладанняў.
Шмат работы ў прадстаўнікоў камунальнай службы раёна. Парадак у дварах шматпавярховак, чыстыя і прыгожыя вуліцы райцэнтра – іх заслуга. На працягу некалькіх тыдняў УКП “Жылкамгас” арганізоўваў работу па рамонце платоў па вуліцах Арлоўскага і Гагарына райцэнт­ра. Старыя агароджы, якія прыйшлі ў непрыдатнасць, заменены на новенькія і прыгожыя, штыкетнік для іх набыты ў ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”.
Дзякуючы агульным намаганням і неабыякавасці кожнага з нас, наш раён стане яшчэ больш чыстым і ўтульным для пражывання!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость