Темы

Чысціня і прыгажосць – наша агульная справа

Чысціня і прыгажосць – наша агульная справа

У раёне пытанням добраўпарадкавання, стварэння камфортных умоў для пражывання надаецца значная ўвага.

Папулярным месцам наведвання жыхарамі Кіраўшчыны з’яўляецца зона адпачынку “Крынічка” ў раёне в.Пацава Слабада, дзе абсталяваны водасвятны комплекс св.Аляксандра Неўскага. Крыніца, купель і альтанка былі ўладкаваны тут у 2017 годзе, на гістарычным месцы: вадохрышчы былога мясцовага Нікольскага храма.
І днём, і ўвечары, а асабліва, у выхадныя дні на “Крынічцы” – шмат адпачываючых. Магчыма, таму што тут адчуваюцца цішыня і спакой, можна акунуцца ў сцюдзёную крынічную вадзічку, а таксама сярод спеваў птушак, квітнеючай зеляніны, пад чыстым блакітным небам адпачыць душой.


Комплекс быў узведзены намаганнямі мясцовай улады, працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў Кіраўшчыны. І зараз ён не пакінуты без увагі: на яго тэрыторыі на пастаяннай аснове праводзяцца работы па добраўпарадкаванні, наладжваюцца суботнікі, каб падтрымліваць аб’ект у належным стане. Так, у мінулую пятніцу працоўны дэсант з ліку работнікаў райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыбралі альтанку, капліцу, купель. Прапалолі кветнікі, абкультурылі кустоўе, скасілі і вывезлі траву.
***
Многія жыхары раёна імкнуцца агарнуць сябе прыгажосцю не толькі на тэрыторыі ўласных домаўладанняў, але і на сваіх рабочых месцах, бо, калі чалавек прывык жыць у чысціні, дык і працаваць яму камфортней у такіх жа умовах. Прыклад таму – тэрыторыя малочна-таварнага комплексу “Валосавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, дзе акрамя належных санітарных умоў і парадку, пануе рознакаляровая прыгажосць ад вялікай колькасці кветак.
Восьмы год калектыў фермы ўзначальвае Любоў Азаранка. Калі жанчына прыйшла сюда працаваць, свабодная ад вытворчасці тэрыторыя была заса­джана газоннай травой. Любоў Іванаўна – вялікі аматар кветак – прапанавала калегам разбіць клумбы. Жанчына прызналася, што спачатку яе ініцыятыву падтрымалі нямногія, аднак, калі ўбачылі, што расліны – гэта сапраўдная радасць для душы, з інтарэсам падключыліся да агульнай справы. Зараз на клумбах МТК растуць розныя кветкі: ружы, лілеі, гладыёлусы…
У першы год Любоў Азаранка высаджвала на клумбах расліны з асабістага кветніку, які ў яе, да слова, таксама славіцца выключнай чысцінёй і вялікай колькасцю кветак, а зараз калегі самі дзеляцца насеннем і саджанцамі. Аднак высаджваць іх па-ранейшаму давяраюць толькі загадчыцы МТК. Для яе гэта – хобі і адпачынак для душы. Любоў Іванаўна рада, што такой цудоўнай і карыснай справай ёй удалося захапіць і калектыў комплексу.
***
Нагадваем, што кожную пятніцу ў нашым раёне наладжваецца адзіны санітарны дзень – калі членам працоўных калектываў варта выдзеліць час для навядзення санітарнага парадку і правядзення работ па добраўпарадкаванні вытворчых аб’ектаў, прылягаючых і замацаваных тэрыторый, двароў, паркаў і сквераў.
Бадай, кожнаму, хто неабыякава ставіцца да малой радзімы і грамадства, хочацца жыць, працаваць і адпачываць ва ўтульным і прыгожым горадзе ці вёсцы. Парадак і чысціня – наша агульная справа, якая павінна стаць стылем жыцця.
Падрыхтавала Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость